Віталь Эдуардавіч Портнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Эдуардавіч Портнікаў
укр.: Віталій Едуардович Портников
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 мая 1967(1967-05-14) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, тэлевядучы, публіцыст, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
portnikov.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Віталь Эдуардавіч Портнікаў (14 мая 1967, Кіеў, Украіна) — украінскі журналіст і публіцыст. Прэзідэнт тэлеканала ТВі, аглядальнік радыё «Свабода» і пастаянны аўтар аналітычных артыкулаў ва ўкраінскіх і расійскіх выданнях.

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1988 па 1992 супрацоўнічаў з кіеўскай газетай «Моладзь Украіны», быў адным з першых савецкіх парламенцкіх карэспандэнтаў.

З 1989 года — аглядальнік заснаванай у гэты ж час «Незалежнай газеты» (Масква), спецыялізаваўся на асвятленні праблем саюзных рэспублік і постсавецкай прасторы, у прыватнасці ўкраінска-расійскіх адносін і станаўлення ўкраінскай дзяржаўнасці. Пакінуў выданне ў 1995 годзе разам з групай журналістаў, нязгодных з перадачай газеты ва ўласнасць структур, блізкіх да Барыса Беразоўскага.

З 1994 года рэгулярна публікуецца ў газеце «Люстэрка тыдня» (Кіеў), дзе вёў рубрыку «Дзённікі» матэрыялы гэтай рубрыкі сабраны ў кнізе «Маці Божая ў сінагозе»). Публікаваўся таксама ў выданнях «Рускі тэлеграф», «Ведамасці», «Час MN» (Масква), «День», «Карэспандэнт», «Дзелавы тыдзень» (Кіеў), «Бізнес і Балтыя», «Тэлеграф» (Рыга), «Эстонія», «Postimees» (Талін), «Polityka», «Gazeta Wyborcza» (Варшава), «БелГазета» (Мінск).

З чэрвеня 2006 па кастрычнік 2007 года быў шэф-рэдактарам украінскай штодзённай газеты «Газета 24» (у верасні-кастрычніку 2007 года — сумяшчаў таксама з пасадай галоўнага рэдактара газеты).

Трымаў таксама публіцыстычныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы на некалькіх украінскіх тэлеканалах, у прыватнасці, «Вокны ў свет» і «Вокны-штотыднёвік» на СТБ, "Дзень сёмы " на ICTV, «VIP» на К-1. З 2009 па 2011 вёў праграму «Праўда Віталя Портнікава» на тэлеканале ТВі. У маі 2010 года стаў галоўным рэдактарам ТВі.

У 2013 годзе прыняў актыўны ўдзел у Еўрамайдане ў Кіеве.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]