Вітольд Карлавіч Цэраскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітольд Цэраскі
Дата нараджэння 27 красавіка (9 мая) 1849 ці 1849[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1925(1925-05-29)[2] ці 1925[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук (1888)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фёдар Аляксандравіч Брадзіхін[d]
Вядомыя вучні А. А. Міхайлаў, С. М. Блажко, С. У. Арлоў, Г. А. Ціхаў
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вітольд Карлавіч Цэра́скі[3] (27 красавіка (9 мая1849, Слуцк — 29 мая 1925) — расійскі і савецкі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН1914 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Слуцкай гімназіі вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1871 годзе. Абараніўшы доктарскую дысертацыю «Астранамічны фатометр і яго прыкладанні», стаў прафесарам. З 1891 года — загадчык Маскоўскай універсітэцкай абсерваторыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вітольд Цэраскі — адзін з піянераў выкарыстання фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафотаметрыі[4]. У 1885 адкрыў ззяючыя ў начы серабрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадах, вызначыў іх сярэднюю вышыню. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэння каардынат метэорнага радыянта і метад вызначэння вуглавой скорасці метэораў.

У гонар Цэраскага названая малая планета 807 Цэраскія.

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. а б Цераский Витольд Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  4. Лаўрэш Л. Вітольд Карлавіч Цэраскі // «Наша Слова» № 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень — жнівень 2009 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]