Вітольд Пілецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вітольд Пілецкі
Witold Pilecki in color.jpg
Вітольд Пілецкі
Дата нараджэння

13 мая 1901({{padleft:1901|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:13|2|0}})

Месца нараджэння

Расія Алонец

Дата смерці

25 мая 1948({{padleft:1948|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (47 гады)

Месца смерці

Варшава

Прыналежнасць

Flag of Poland.svg Польшча

Род войскаў

кавалерыя

Гады службы

19181921, 19391948

Званне

ротмістр

Камандаваў

інспектар Сакрэтнай Польскай Арміі,
намеснік камандзіра брыгады Кедыва Арміі краёвай.

Бітвы/войны

Савецка-польская вайна, 1919—1921,
Польская кампанія, 1939,
Варшаўскае паўстанне, 1944.

Узнагароды і прэміі
Ордэн Белага арла
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Сярэбраны крыж Заслугі
Крыж Варшаўскага паўстання
Крыж Вязняў фашысцкіх канцлагераў
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»

Віто́льд Піле́цкі (польск.: Witold Pilecki; 13 мая 1901, Алонец, Карэлія, Расійская імперыя25 мая 1948, Варшава, Польшча; мянушкі Раман Язерскі, Тамаш Серафінскі, Друг, Вітольд) — жаўнер Другой Польскай рэспублікі, заснавальнік падпольнай арміі супраціўлення, ваенны Арміі Краёвай.

Дзеля таго, каб атрымаць звесткі пра злачынствы нацыстаў, пагадзіўся на ўвязненне ў канцлагеры Асвенцім. Падчас перабывання ў канцлагеры арганізаваў рух супраціву, а ў 1943 годзе ўцёк. Аўтар першага выведніцкага данясення па Асвенціме, дзякуючы якому Польскі ўрад у выгнанні здолеў пераканаць саюзнікаў пра факты Халакосту. Прыняў удзел у Варшаўскім паўстанні.

Пасля вайны застаўся верным ураду ў Лондане і ў 1948 годзе быў расстраляны сталінскай сакрэтнай службай бяспекі па абвінавачанні ў працы на «замежны імперыялізм», пад якім меркавана падразумявалася брытанская разведка МІ6[1].

Да 1989 года звесткі пра яго лёс і ўчынкі замоўчваліся польскімі камуністычнымі ўладамі[1][2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Tchorek, Kamil. Double life of Witold Pilecki, the Auschwitz volunteer who uncovered Holocaust secrets // The Times : газета. — London: 12 сакавіка 2009.
  2. Piekarski, Konstanty R. Escaping Hell: The Story of a Polish Underground Officer in Auschwitz and Buchenwald — Dundurn Press Ltd., 1990. — С. 249. — ISBN 1-55002-071-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вікіцытатнік-мова