Віторыа Меана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віторыа Меана
Дата нараджэння 1860
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1904(1904-06-01)[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віторыа Меана (італ.: Vittorio Meano; 1860, Суза, Італія — 1 чэрвеня 1904, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі архітэктар італьянскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаўшы архітэктурную адукацыю ў Турыне, у 1884 г. выехаў у Аргенціну і паступіў памочнікам да архітэктара Франчэска Тамбурыні. З 1889 працаваў разам з Тамбурыні над праектам новага будынка опернага Тэатра Калон, а пасля смерці Тамбурыні застаўся кіраўніком гэтага буйнога праекта. Адначасова ў 1895 г. спраектаваў будынак Нацыянальнага кангрэса (парламента) Аргенціны, а ў 1904 г. выйграў конкурс на праектаванне будынка уругвайскага парламента ў Мантэвідэа. Не дачакаўся завяршэння ніводнага з трох сваіх галоўных праектаў, быў забіты; усе тры будынкі былі пабудаваны з тымі ці іншымі зменамі, але з захаваннем праектнай асновы Меана.

Зноскі

  1. Victor Meano // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vittorio Meano // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.findagrave.com/memorial/48970737/vittorio-meano

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]