Вітус Берынг
| Вітус Берынг Vitus Bering |
|
![]() |
|
| Дата нараджэння: | 12 жніўня 1681 |
|---|---|
| Дата смерці: | 8 (19) снежня 1741 (60 гадоў) |
Вітус Іёнасен Берынг (дацк.: Vitus Jonassen Bering; таксама. Іван Іванавіч Берынгаў; 12 жніўня 1681, Хорсенс, Данія — 19 снежня 1741, Востраў Берынга, Расія) — мараплавец, афіцэр рускага флота, капітан-камандор. Па паходжанні датчанін.
У 1725—1730 і 1733—1741 кіраваў Першай і Другой Камчацкай экспедыцыямі. Прайшоў па пралівах паміж Чукоткай і Аляскай (пасля Берынгаў праліў), дасягнуў Паўночнай Амерыкі і адкрыў шэраг астравоў Алеўцкай грады.
Імем Берынга названы востраў, праліў і мора на поўначы Ціхага акіяна, а таксама Камандорскія астравы. У археалогіі паўночна-ўсходнюю частку Сібіры, Чукотку і Аляску (якія, як цяпер лічыцца, злучаліся раней палоскай сушы) часта называюць агульным тэрмінам Берынгія.
[правіць] Біяграфія
Вітус Берынг нарадзіўся ў 1681 годзе ў дацкім горадзе Хорсенс, скончыў кадэцкі корпус у Амстэрдаме ў 1703 годзе, у тым жа годзе паступіў на рускую службу ў чыне падпаручніка, пасля падарожжа ў Ост-Індыю, і служыў на расійскім Балтыйскім флоце ў час Вялікай Паўночнай вайны.
У 1707 году назначаны ў паручнікі. У 1710 годзе пераведзены на Азоўскі флот, назначаны ў капітан-лейтэнанты, камандаваў шнявай «Мункер».
У 1710—1712 служыў на расійскім Азоўскім флоце і ўдзельнічаў у вайне з Турцыяй.
У 1712 г. пераведзены на Балтыйскі флот, у 1715 г. назначаны ў капітаны 4 рангу.
У 1713 г. у Выбарзе ажаніўся на Ганне Крысціне, дачцэ аднаго з мясцовых бюргераў.
У апошні раз Берынг пабываў на радзіме ў 1715 і больш туды не вяртаўся.
У 1716 г. камандаваў караблём «Перл». У 1717 годзе назначаны ў капітаны 3 рангу. У 1719 годзе камандаваў караблём «Селафаіл». У 1720 г. узведзены ў капітаны 2 рангу, камандаваў караблём «Мальбург», затым — караблём «Лясное». У 1724 году звольнены па просьбе са службы, а затым ізноў прыняты на службу камандзірам «Селафаіла» у чыне капітана 1 рангу.
| Першаадкрывальнікі Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Да Калумба | Гунб'ёрн Ульфсан | Б'ёрні Хер'юльфсан | Эрык Руды | Лейф Эрыксан | Картырыял | |
| Вялікія марскія адкрыцці | Калумб | Коса | Ахеда | Веспучы | Кабат-старэйшы | Кабрал | Куэлью | Понсэ дэ Леон | Магелан | Верацана | Кабат-малодшы | Карцье | |
| Канкістадоры | Веласкес дэ Куэльяр | Нуньес дэ Бальбоа | Альмагра | Пісара | Грыхальва | Картэс | Альварада | Сота | Кабрыльё | Вальдзівія | Арэльяна | Белалькасар | Хіменес дэ Кесада | Мендоса | Каранада | Сарм'ента дэ Гамбоа | |
| Нанясенне на карту | Вальдзэмюлер | Дрэйк | Фробішэр | Дэвіс | Гудзон | Хаклюйт | Сміт | Шамплен | Бафін | Дзяжнёў | Маркет | Ла Саль | Берынг | Кук | Маласпіна | Шэліхаў | Ванкувер | Макензі | Франклін | Уілкс | |
