Вітэнбергская культура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітэнбергская культура
Бронзавы век
Лакалізацыя Трансільванія (Румынія)
Носьбіты палеабалканцы
Пераемнасць
Усатаўская
Ноўа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вітэнбергская культура — археалагічная культура бронзавага веку, размешчаная ў Цэнтральнай Трансільваніі. Сфарміравалася як лакальны варыянт Усатаўскай культуры і змянілася культурай Ноўа. Названа па месцы раскопак каля ўзгорка Вітэнберг ля румынскага горада Сігішаара[1]. Носьбіты культуры мелі гандлёвыя адносіны з мікенскай культурай. У пахаваннях выяўлены бронзавыя баявыя сякеры і булавы з каменнымі булавешкамі. Да 1964 годзе выяўлена 200 паселішчаў вітэнбергскай культуры. Кераміка прадстаўлена амфарамі з арнаментамі ў форме спіраляў і меандраў.

Зноскі

  1. БРОНЗАВЫ ВЕК ПАЎДНЁВА-ЎСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 9 жніўня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]