Віцебскае ўзвышша

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Віцебскае ўзвышшаузвышша, якое знаходзіцца на паўночным усходзе Беларусі.

Уваходзіць у склад Беларускага Паазер'я. Займае частку Віцёбскага і Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці. На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Гарадоцкім узвышшам і Суражскай нізінай, на поўдні — з Лучоскай нізінай, на паўднёвым захадзе — з Чашніцкай раўнінай, на захадзе — з Полацкай нізінай, на ўсходзе адгор'і Віцебскага ўзвышша заходзяць на тэрыторыю Расіі. 3 захаду на ўсход узвышша працягнулася амаль на 65 км, з поўначы на поўдзень — на 40 км, плошча 1,9 тыс. км2. Найвышэйшы пункт — Гаршэва гара — 295 м[1] над узроўнем мора. Гэта найвышэйшая кропка Віцебскай вобласці.

Канчатковае афармленне ўзвышша адбылося ў віцебскую (свянцянскую) фазу паазерскага зледзянення. У цэнтральнай частцы ўзвышша рэльеф буйнаўзгорысты і сярэднеўзгорысты з адноснымі перавышэннямі ад 10-15 м да 25 м і больш. Паўночны схіл стромка абрываецца ў бок р. Каспля, паўднёвы — узгорыста-ўвалісты, больш спадзісты. На паўночным захадзе рэльеф градава-ўзгорысты. Пашыраны глыбокія даліны рэк, яры, лагчыны. Трапляюцца камы і озы. Карысныя выкапні: керамічныя і цэментныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, даламіт, торф.

Рачная сетка належыць да басейна Заходняй Дзвіны (Лучоса ў ніжнім цячэнні, Віцьба, Вымнянка — прыток Касплі). Найбольшыя азёры Вымна, Янавіцкае. Разарана 35%, пад лесам 16% тэрыторыі.

Зноскі

  1. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 29. — 36 с. — ISBN 978-985-508-049-8

[правіць] Літаратура

  • Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 53-54.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1(руск.) 
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах