Віцебская Троіцкая царква

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Віцебская Троіцкая царква на Пескаватыку. У адрозненне ад Свята-Троіцкага Маркава манастыра называлася ў народзе «Чорнай». Існавала ў XVIII – пачатку XX стст. Пабудавана з дрэва ў 1761 г. на сродкі кашталяна Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы, вядомай па інвентарах з 1618 г. Належала цэху цаніннікаў. Вырашана ў традыцыях Віцебскай школы дойлідства. Пяцізрубны храм крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі. Цэнтральны васьмігранны зруб быў завершаны светлавым васьмерыком і накрыты пакатым шатром, які пераходзіў у невялікі купалок з галоўкай, 4 прамавугольныя ў плане зрубы, арыентаваныя па баках свету, былі накрыты двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Да царквы прылягалі вялікая шматгранная ў плане абходная галерэя, двух’ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з захаду) і невялікія прыбудовы рызніц па баках алтарнага зруба (з усходу). Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. У 1927 г. абрынуўся спарахнелы ад часу дах сяродкрыжжа. Ад гэтага часу храм не аднаўлялася.

[правіць] Літаратура

  • Габрусь, Т.В. Страчаная спадчына: Троіцкая царква / Т.В.Габрусь // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. / Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2003. – 680 с.: іл. – С. 620.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады