Віцебская настаўніцкая семінарыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Віцебская настаўніцкая семінарыя — першая на Беларусі спецыяльная навучальная ўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій і павятовых вучылішчаў. Існавала ў 18341839. Заснавана па ініцыятыве папячыцеля Беларускай навучальнай акругі педагога Р. І. Карташэўскага. Размяшчалася ў прыватным будынку. На чале сіменарыі стаяў дырэктар ланкастэрскімі вучылішчамі Беларускай навучальнай акругі Аглобін, у штат уваходзілі загадчык Віцебскага ланкастэрскага вучылішча Вінаградаў і настаўнік, які быў адначасова наглядчыкам.


[правіць] Навучанне

Навучаліся юнакі з сем'яў дваран, мяшчан, обер-афіцэраў, праваслаўных царкоўнаслужыцеляў. Семінарысты вывучалі рускую мову, арыфметыку, гісторыю Расіі і ВКЛ, методыку ўзаемнага навучання ў пачатковай школе па метаду Д. Ланкастэра. Некаторыя навучэнцы займаліся таксама музыкай і спевамі. У вольны час семінарысты абавязаны былі наведваць заняткі рускай мовы і геаграфіі ў Віцебскай мужчынскай гімназіі. Тэрмін навучання ў семінарыі 3 гады. за ўсе гады навучання былі падрыхтаваны 62 настаўнікі. Семінарыя закрыта з-за адсутнасці ў папячыцельства на яе ўтрыманне.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады