Віцебская ратуша
| Славутасць | |
|
Віцебская гарадская ратуша
|
|
| Віцебская ратуша, 2005 год | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Тып будынка | Ратуша |
| Архітэктурны стыль | віленскае барока і класіцызм |
| Будаўніцтва | ???—1775 гады |
| Віцебская гарадская ратуша на Вікісховішчы | |
Віцебская ратуша — будынак другой паловы XVIII ст. ў стылі віленскага барока і класіцызму, сімвал самастойнасці і заможнасці Віцебску.
Змест |
[правіць] Гісторыя
- 1597 — пасля атрымання магдэбургскага права у Віцебску ўзведзена першая драўляная ратуша.
- 1775 — скончана будаўніцтва мураванай ратушы аздобленай у стылі Віленскага барока.
- 1833 — высокі шатровы дах вежы ратушы быў заменены назіральнай пляцоўкай з невялікай ратондай.
- 1873—1875 — перабудова ўнутранай планіроўкі ў сувязі з пераездам ў ратушу гарадской думы і паліцэйскага ўпраўлення.
- 1911 — надбудова трэцяга паверха над асноўным аб’ёмам ратушы (арх. Ціхан Васілевіч Кібардзін).
- 1984 — рамонтныя працы, замена зоркі на вятрак ў форму карабля.
- 2005 - адкрыццё вежы ад пазнейшых надбудоў на ўзроўні трэццяга паверха.
[правіць] Архітэктура
Першы драўляны будынак ратушы быў закладзены на тэрыторыі Узгорскага пасаду Віцебску перад рынкавай плошчай і выконваў ролю грамадскага цэнтру гандлёва-рамеснага горада. Драўляныя гандлёвыя крамы і гасцінны двор акольвалі рынак і далучаліся да ратушы, галоўны фасад якой быў зарыентаваны ў бок рынка. Драўляны аб’ём ратушы меў мураваны падмурак, якія быў выяўлены ў выніку археалягічных раскопак.[1]
Новая мураваная ратуша раздзяліла былую рынкавую плошчу на дзве паловы, у бок якіх былі звернутыя адпаведна пярэдні і задні фасады. З боку тыльнага фасаду цягам канца XVIII — першай паловы XIX стст. былі дабудаваны двухпавярховыя жылыя дамы з крамамі на першым паверсе.
Стыль віленскага барока праявіўся найперш ў аздабленні вежы ратушы, у той час як яго агульная кампазіцыя адпавядае прынцыпам класіцызму.
Зноскі
- ↑ Чарняўскі, І., Цішкін, І. Віцебская ратуша. — С. 19
[правіць] Літаратура
- Чарняўскі, І., Цішкін, І. Віцебская ратуша // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 2/1987
- Гісторыка-дакументальная хроніка горада Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — стор. 465-470. — 680 стор. — 5000 прим. — ISBN 985-11-0257-1
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 стор. — 60 000 прим. (руск.)