Віцебскмэбля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акцыянернае таварыства «Віцебскмэбля» — прадпрыемства Віцебска, створана ў 1948-50 гг., у 1975-88 гг. у вытворчым дрэваапрацоўчым аб’яднанні «Віцебскдрэў». 3 1988 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання «Віцебскмэбля», з 1992 г. акцыянернае таварыства «Садружнасць», з 1994 г. сучасная назва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы цэх Віцебскай мэблевай фабрыкі быў пабудаваны ў 1948 годзе на месцы даваеннага лесазавода № 13. У яго лесапільна-раскроечным цэху з басейнам для ачысткі бярвення праводзілася распілоўка для патрэб будаўніцтва і выраблялася тара для народнай гаспадаркі. Праз два гады фабрыка выпусціла першую партыю мэблі: тумбачкі, матрацы, мэблю для адміністрацыйных устаноў. Віцебская мэбля для вакзалаў адпраўлялася ва ўсе канцы краіны. У Маскоўскім універсітэце стаялі шафы, чарцёжныя і картаграфічныя сталы, сталы-кафедры гэтай фабрыкі.

У 1971 годзе да Віцебскай фабрыкі далучыліся Полацкая і Багушэўская мэблевыя фабрыкі. Гэта дазволіла больш аператыўна манеўраваць сродкамі і матэрыяламі, сканцэнтраваць і спецыялізаваць мэблевую вытворчасць. У 1975—1988 гадах мэблевая фабрыка ўваходзіць у вытворчае аб’яднанне «Віцебскдрэў».

Збанкрутавала ў 2007 годзе[1].

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічалі цэхі: раскроечна-загатоўчы, 2 мэблевыя, рамонтна-механічны, энергацэх, транспартны, 2 склады.

Асноўная прадукцыя: мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы.

Зноскі

  1. ОАО «Витебскмебель» обанкротилось (руск.). Народныя навіны Віцебска (20 лістапада 2007). Праверана 3 лютага 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Віцебскмэбля» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 236. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Акцыянернае таварыства «Віцебскмэбля» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 460.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]