Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж
| Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж (ВітДТК) | |
| Год заснавання |
11 лістапада 1983 года |
|---|---|
| Дырэктар | |
| Студэнтаў |
1691 |
| Выкладчыкаў |
112 |
| Размяшчэнне | |
| Адрас |
г. Віцебск, 210017, вул. Гагарына, 41, тэл/факс: 8(0212)23-29-31 |
| Сайт | |
Віцебскi дзяржаўны тэхналагічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску.
[правіць] Гісторыя
11 лістапада 1983 года — загадам Дзяржкамітэта БССР па прафесійна-тэхнічным адукацыі і Міністэрства прамбудматэрыялаў БССР № 129/117-К было створана «Віцебскае сярэдняе гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 163».
4 ліпеня 1984 — загадам Дзяржкамітэта па прафесійна-тэхнічнай адукацыі № 81 «Віцебскае сярэдняе ГПТВ № 163 будаўнікоў» рэарганізавана ў «Віцебскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў».
23 лютага 1993 — загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 63 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 будаўнікоў» было перайменавана ў «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў».
12 ліпеня 1994 г. — рашэннем выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў № 166 «Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 147 народных мастацкіх рамёстваў» пераўтворана ў «Віцебскае вышэйшае прафесійнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў». Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
У 1996 годзе пачаліся навучальныя заняткі ў новым 4-х павярховым вучэбна-лабараторным корпусе.
1997 год — уведзена ў строй вучэбна-вытворчая майстэрня.
1998 год — пабудаваны будынак для навучальных майстэрняў дрэваапрацоўчай вытворчасці.
22 жніўня 2000 года — загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскае вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылішча народных мастацкіх рамёстваў» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж».
2001 год — 30 лістапада адбылося адкрыццё басейна.
27 снежня 2005 г. — загадам Міністэрства адукацыі № 371 статус установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж» быў зменены на «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт ВітДТК
- Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь
- Куды паступаць?
- Абітурыент 2011
- Адукацыйны партал
- Аўташкола ВітДТК