Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Агульная інфармацыя
Дэвіз Docendo discimus
Рэктар А. П.Саладкоў
Месцазнаходжанне
Краіна Беларусь
Горад Віцебск
VDU-1.JPG
У Сеціве http://www.vsu.by/

Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава — вышэйшая навучальная установа ў горадзе Віцебску.

Змест

[правіць] Гісторыя

У 1910 годзе ў Віцебску быў заснаваны настаўніцкі інстытут, якія рыхтаваў настаўнікаў для сярэдняй школы. У 1918 годзе ён быў ператвораны ў педагагічны інстытут. У пачатку 1920-х гадоў некалькі разоў мяняў назву і рэарганізовываўся, а ў 1924 годзе быў аб'яднаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У 1930 годзе быў узноўлены ў выглядзе індустрыяльна-педагагічнага інстытута, з 1933 года стаў называцца Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя С. М. Кірава. У 1935 годзе ў яго складзе быў створаны настаўніцкі інстытут.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны карпусы інстытута былі разбураныя, а многія выкладчыкі і студэнты загінулі на фронце ці ў партызанскім руху. Нягледзячы на гэта, заняткі ў інстытуце зноў пачаліся ўжо ў 1944 годзе. Пасля вайны праца інстытута была адноўленая да пачатку 1950-х гг. У гэты час, аднак, былі ліквідаваныя настаўніцкі інстытут і філалагічны факультэт, а гістарычны факультэт інстытута быў пераведзены ў Магілёў. У 1960—1970 гг. інстытут актыўна развіваўся, адчыняліся новыя факультэты і павялічваўся прыём студэнтаў.
У 1995 годзе ВДПІ ім. С. М. Кірава быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны універсітэт, а ў 1998 годзе універсітэту было прысвоена імя свайго вядомага выпускніка П. М. Машэрава.

[правіць] Факультэты

  • Факультэт беларускай філалогіі і культуры
  • Біялагічны факультэт
  • Гістарычны факультэт
  • Матэматычны факультэт
  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі
  • Філалагічны факультэт
  • Фізічны факультэт
  • Факультэт фізічнай культуры і спорту
  • Юрыдычны факультэт
  • Мастацка-графічны факультэт

[правіць] Выкладчыкі

[правіць] Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.

[правіць] Літаратура

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мінск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 278. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.) 

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах