Дом-камуна (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віцебскі дом-камуна)
жылы дом
Дом-камуна
55°10′41″ пн. ш. 30°10′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Тып будынка дом-камуна
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Архітэктар А. Вышалескі
Будаўніцтва 19271929 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000013шыфр 213Г000013
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом-камуна, таксама пяты камунальны дом — будынак у Віцебску, размешчаны па адрасе вуліца Максіма Горкага, 36/25. Пабудаваны ў 19271929 гг. па праекце архітэктара А. Вышалескага. Першы ў БССР будынак падобнага тыпу, пабудаваны для забеспячэння рабочых зручным жыллём. Прыклад савецкай архітэктуры 1920-х гадоў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дом-камуна

Дом уяўляе сабой 4-павярховы будынак са складанай планіроўкай. Складаецца з цэнтральнага аб’ёму і бакавых крылаў. На фоне сцяны фасада вылучаюцца 2 вынесеныя наперад закругленыя аб’ёмы лесвічных клетак. Дом быў разлічаны на пражыванне 280—300 чалавек. Прадугледжваліся пакоі для несямейных (24 м² на 4 чалавек), для маласямейных (12—15 м² на 2—3 чалавек).

Помнік перад домам

Кожная група пакояў на 18—24 чалавек аб’ядноўвалася холам для адпачынку і заняткаў, мела кухню і прыбіральні. У тарцах бакавых крылаў дома, па адной на кожным паверсе, размяшчаліся 8 двухпакаёвых кватэр. На першым паверсе ў цэнтральнай частцы размяшчаліся грамадскія памяшканні — зала, хол, чытальная зала, крамы. У цокальным паверсе — камунальна-бытавыя (душ, пральня, сушылка). У канцы 1930-х і пачатку 1950-х гадоў (будынак згарэў у часы Вялікай Айчыннай вайны) дом-камуна рэканструяваўся. Пасля рэканструкцыі стаў секцыйным з ізаляванымі 2—3-пакаёвымі кватэрамі і невялікімі дапаможнымі памяшканнямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 4 / Редкол. П. У. Бровка (гл. редактор) и др. — Мн.: Гл. ред. БелСЭ, 1981. — Т. 4. — 712 с. — 50 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]