Віцебскі летапіс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Віцебскі летапіс: летапіс з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, адзін з гарадскіх летапісаў ВКЛ.

Твор быў складзены на польскай мове ў 1768 жыхаром Віцебска Стэфанам Гаўрылавічам Аверкам на аснове летапісу Міхала Пaнцырнага (звесткі за перыяд 8961709), кароткіх гістарычных запісаў Яна Чарноўскага (за перыяд 16011633) і Гаўрылы Аверкі (за перыяд 17331757), а таксама аўтарскіх матэрыялаў.

Твор носіць кампіляцыйны характар, і складаецца пераважна з кароткіх сціслых паведамленняў, месцамі размешчаных нелагічна[1]. Звесткі аб гістарычных падзеях запазычаны з польскіх хронік. Мэтай аўтара была рэгістрацыя фактаў і падзеяў, але ў межах гісторыі Віцебска ў дзейнасці каралёў Рэчы Паспалітай і ў войнах. Таму летапіс фіксуе амаль усе падрабязнасці: пастаўкі харчавання, пастой войскаў, удзел гараджан у бітвах. Таксама адзначаны выпадкі пажараў і эпідэміяў.

Найбольшую каштоўнасць уяўляе арыгінальная інфармацыя па беларускай гісторыі, асабліва тая, якая датычыцца ваенна-палітычных падзеяў канца 17 — пач. 18 ст.

Зноскі

  1. Белазаровіч, С.55.

Літ.:
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С.54,55.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах