Віцебскі трамвай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Віцебскі трамвай

Віцебскі трамвай — сістэма электрычнага трамвая ў Віцебску.

[правіць] Гісторыя

Дагавор паміж Віцебскай гарадской управай і французскім грамадзянінам Фернанам Гільёнам пра пабудову ў Віцебску электрычнай чыгункі — трамвая быў заключаны 4 лютага 1896 г. Дагавор прадугледжваў перадачу канцэсіі на будаўніцтва і эксплуатацыю трамвая ў Віцебску Гільёну на тэрмін 40 гадоў. Гільён абавязаўся на ўласны кошт і рызыку пабудаваць электрычную чыгунку разам з усім належным да яе і рухомым саставам, у т.л. электрастанцыю магутнасцю 425 кВт.

Электрастанцыя ўведзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1897 г., энергія на ёй выпрацоўвалася трубчатымі паравымі катламі сістэмы «Бабкокс і Вілкокс», паліва да катлоў — нафта і дровы. Тры паравых машыны «Кампаўнд» (у два цыліндры кожная) перадавалі энергію тром дынама-машынам пастаяннага току сістэмы «Шукерт» напружаннем 500—600 вольт. Электрастанцыя, апроч сілкавання трамвая, асвятляла губернатарскі палац, штаб Дзвінскай ваеннай акругі, суд, гасцініцу, лазарэт і тэатр. Пасля рэвалюцыі, у пач. 1920-х у ганаровыя машыністы віцебскай трамвайнай электрастанцыі быў залічаны У. І. Ленін. Электрастанцыя працавала да запуску Беларускай ДРЭС — першай электрастанцыі, пабудаванай паводле плану ГОЭЛРО, т.б. да 1931 г. — году утварэння Беларускай энергасістэмы.

Вагон трамвая серыі Х у Музеі трамвая ў Віцебску

У маі 1898 г. віцебскі трамвай быў уведзены ў эксплуатацыю — на год раней чым у Маскве і на 9 год раней чым у Санкт-Пецербургу. Адлегласць паміж рэйкамі тыпу «Фенікс» складала 3,3 футы. Рэйкі злучаліся металічнымі папярочынамі, замацаванымі нітамі, і клаліся на друз і пясок без шпалаў. Зварот току ажыццяўляўся праз рэйкі, для гэтага яны злучаліся меднымі стрыжнямі. Апроч таго, была зробленая адмысловая каналізацыя зваротнага току, якая складалася са старых рэек, пакладзеных на некаторай глыбіні пад брукам, што стварала ўмовы для адводу зваротнага току ад перакрыжавання двух ліній на Саборнай плошчы да адмоўнага полюсу электрычных генератараў. Тралейны дрот сячэннем 84 мм быў падвешаны на ізалятарах праз кожныя 16 сажняў. Уся лінія падзялялася на ўчасткі па 230 сажэняў. Кожны ўчастак сілкаваўся ад электрастанцыі асобна. Віцебскі трамвай даваў сваім акцыянерам па 20 тыс. франкаў прыбытку штогод.

[правіць] Сёння

Агульная працягласць трамвайных ліній (2008) больш за 60 км (9 ліній). Праезд 700 рублёў.

Беларускі трамвай АКСМ-62103 у Віцебску

[правіць] Маршруты Віцебскіх трамваяў (14.05.2009)

  • № 1 Раён Маркаўшчыны — Лучоса — Плошча Перамогі — вуліца Гагарына.
  • № 2 Раён Маркаўшчыны — Герцэна вуліца — Плошча Перамогі — вуліца Петруся Броўкі.
  • № 3 вуліца Петруся Броўкі — вуліца Смаленская — вуліца Гагарына.
  • № 4 Полацкі рынак — Плошча Перамогі — Маскоўскі праспект — вуліца Смаленская — праспект Фрунзе.
  • № 5 вуліца Гагарына — праспект генерала Люднікава — праспект Фрунзе.
  • № 6 вуліца Цітова — вуліца Герцэна — раён Маркаўшчыны.
  • № 7 раён Маркаўшчыны — вуліца Герцэна — плошча Перамогі — Маскоўскі праспект — праспект Фрунзе.
  • № 8 Полацкі рынак — плошча Перамогі — Маскоўскі праспект — вуліца Петруся Броўкі.
  • № 9 вуліца Цітова — плошча Перамогі — Лучоса — раён Маркаўшчыны.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах