Віцебскі школьны тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Віцебскі школьны тэатр — тэатр, існаваў у 16711766 гг. у Віцебску пры езуіцкім калегіуме. Вядома пра выкананне ў канцы 17 ст. пасійнай лацінскай драмы «Два браты, святыя Канцый і Канцыян» (1693 г., з алегарычна-міфалагічным балетам, хорам і інтэрлюдыямі) і польскай драмы «Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда» (з польска-беларускімі інтэрмедыямі, змешчаны ў т. зв. «Аршанскім кодэксе»).

У 18 ст. ставіліся: панегірычная драма «Каштоўны камень у дзюбе крумкача Гасеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў» (1737 г.), прысвечаная гербу віцебскіх магнатаў і 50-годдзю існавання калегіума, польскія трагедыі «Ар-таксар» Я.Кушаля (1765) і «Сеннахерыб»

(1766 г.). Выкладчыкамі рыторыкі і паэтыкі калегіума працавалі Д. Крачатоўскі, С. Макоўскі, Ян Заранак і інш. (яны звычайна і пісалі школьныя драмы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віцебскі школьны тэатр // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1997. – Т. 4. – С. 233.
  • Віцебскі школьны тэатр (1671-1766) // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2002. – Т. 1. – С. 216-217.