Віцезслава Капралава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віцезслава Капралава
Віцезслава Капралава
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Vítězslava Kaprálová
Дата нараджэння 24 студзеня 1915(1915-01-24)[1][2][…] ці 14 студзеня 1915(1915-01-14)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1940(1940-06-16)[1][2][…] (25 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Чэхіі Чэхія
Бацька Václav Kaprál[d]
Муж Jiří Mucha[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Надзя Буланжэ[6]
Прафесіі дырыжорка, кампазітарка
Жанры класічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцезслава Ка́пралава (чэшск.: Vítězslava Kaprálová; 1 студзеня 1915, Брно — 16 чэрвеня 1940, Манпелье) — чэшская кампазітар і дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Віцезслава Капралава нарадзілася ў 1915 годзе ў Брно ў сям'і музыкантаў. Пачатковую музычную адукацыю атрымала ў свайго бацькі Вацлава Капралава — кампазітара і піяніста, уладальніка музычнай школы ў Брно. Маці — Вікторыя Капралава — прафесійная спявачка, выкладчык вакалу.

Віцезслава Капралава і Іржы Муха

У 1930—1935 гадах Капралава вывучала кампазіцыю і дырыжыраванне ў Кансерваторыі Брно ў Вілема Пятржэлкі і Здэнека Халабалы. У 1935 годзе, адразу пасля заканчэння кансерваторыі, Капралава прадставіла рэ-мінорны канцэрт для фартэпіяна, які ў значнай меры забяспечыў ёй поспех і прызнанне публікі. У 1935—1937 гадах працягнула навучанне ў Пражскай кансерваторыі, дзе яе галоўным настаўнікам па кампазіцыі быў прафесар Віцезслаў Новак, па дырыжыраванні — прафесар Вацлаў Таліх.

У кастрычніку 1937 года, за месяц да прэм'еры «Ваеннай сімфаніеты», Капралава пераязджае ў Парыж, каб вучыцца дырыжыраванні ў Шарля Мюнша. Першапачаткова яна планавала праходзіць навучанне ў Вене, але па рэкамендацыі Карэла Багуслава, і пасля сустрэчы з Багуславам Марціну, падчас свайго кароткага візіту ў Прагу, яна вырашыла дамагацца урадавай стыпендыі на навучанне ў Францыі.

Неўзабаве пасля гэтага, у 1938 годзе, Капралава прыняла ўдзел у фестывалі Міжнароднага таварыства сучаснай музыкі, які адбыўся ў Лондане, а 17 чэрвеня 1938 года выступіла з «Ваеннай сімфаніетай» - на гэты раз з Сімфанічным аркестрам Бі-бі-сі. Пасля гэтак паспяховых выступленняў Капралава прыязджае ў Брно на летнія вакацыі. Гэта быў яе апошні візіт дадому.

Вацлаў Капралаў, Віцезслава Капралава і Багуслаў Марціну

У 1939 годзе яна вярнулася ў Парыж, дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам Іржы Мухай, сынам чэшскага мастака Альфонса Мухі. Іх вяселле адбылося 23 красавіка 1940 года.

У той час, калі на Парыж ўжо наступалі нямецкія войскі, Капралавай быў пастаўлены невылечны дыягназ - міліярны туберкулёз. Памерла Віцезслава Карпалава 16 чэрвеня 1940 года ў Манпелье на поўдні Францыі, ва ўзросце 25 гадоў.

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Пяць фартэпіянных твораў
  • Легенда, сач. 3, для скрыпкі і фартэпіяна
  • Дзве песні, вакальны цыкл, сач. 4
  • Іскры ад попелу вакальны цыкл, сач. 5
  • Студзень, для тэнар/сапрана, флейты, двух скрыпак, віяланчэлі і фартэпіяна
  • Саната Апасіяната для фартэпіяна, сач. 6
  • Фартэпіянны канцэрт рэ мінор, сач. 7
  • Струнны квартэт, сач. 8
  • Тры п'есы для фартэпіяна, сач. 9
  • Яблык на каленях, вакальны цыкл, сач. 10
  • Ваенная Сімфаніета, сач. 11
  • Назаўжды, вакальны цыкл, сач. 12
  • Прэлюдыя красавіка для фартэпіяна, сач. 13
  • Памахваючы на развітанне, для голасу і фартэпіяна/аркестра, сач. 14
  • Трыо для габоя, кларнета і фагота
  • Ілеана, кантата для сола, змешанага хор а, аркестра і апавядальніка, сач. 15
  • Варыяцыі сюр-ле-каріл'ён Сэн-Эцьен-дю-Мон, для фартэпіяна, сач. 16
  • Элегія для скрыпкі і фартэпіяна, сач. 17
  • Сельская сюіта для аркестра, сач. 19
  • Парціты для фартэпіяна і струнных, сач. 20
  • Канцэрціна для скрыпкі, кларнета і аркестра, сач. 21
  • Спяваць на адлегласці, вакальны цыкл, сач. 22
  • Прелюдія Раства, для камернага аркестра
  • Рытурнель, для віяланчэлі і фартэпіяна, сач. 25

Дыскаграфія (выбарачна)[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Československý hudební slovník osob a institucí / пад рэд. G. Černušák, B. Štědroň, Z. Nováček
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. BillionGraves — 2011.
  5. Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  6. list of students of Frédéric Chopin

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]