Вішня звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вішня
Prunus cerasus LC0017.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ружакветныя

Сямейства:

Ружавыя

Падсямейства:

Слівавыя

Род:

Сліва

Падрод:

Вішня

Від:

Вішня звычайная

Навуковая назва

Prunus cerasus L.

ITIS   24773
NCBI   140311

Вішня звычайная (Prunus cerasus), від пладовых дрэў сямейства ружакветных.

[правіць] Апісанне

Дрэвы вышынёй да 10-20 м. Лісце чаргаванае. Кветкі найчасцей белыя. Плод — касцянка, светла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру; утрымлівае цукры, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, вітаміны. Мае зацяжны рост восенню, позна скідае лісце. Многія яе формы адрозніваюцца вялікімі памерамі дрэў[1].

[правіць] Выкарыстанне

Вішня звычайная — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скараспеласцю і штогадовым пладанашэннем. З амаль 150 відаў роду вішні ў стварэнні культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня звычайная і стэпавая. Пры гэтым першая ў дзікім стане не выяўлена і, як лічаць, з'яўляецца вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай (Prunus chamaecerasus) з чарэшняй (Prunus avium)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. —М.: Россельхозиздат, 1981. 54 с.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах