Віўен Лі
| Віўен Лі Vivien Leigh |
|
| Імя пры нараджэнні: | Вівіян Мэры Хартлі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 5 лістапада 1913 |
| Месца нараджэння: | Дарджылінг, Індыя |
| Дата смерці: | 7 ліпеня 1967 (53 года) |
| Месца нараджэння: | Лондан, Вялікабрытанія |
| Прафесія: | актрыса |
| IMDb: | ID 46 |
| Узнагароды: |
«Оскар» (1940, 1952) |
Віўен ЛІ (Vivien Leigh; сапр. Вівіян Мэры Хартлі, Vivian Mary Hartley; 5 лістапада 1913, Дарджылінг, Індыя — 8 ліпеня 1967) — англійская актрыса тэатра і кіно.
Вучылася ў Парыжы і Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лондане. У 1935 дэбютавала ў лонданскім тэатры «К'ю». Выступала ў «Олд Вік» і інш. тэатрах Лондана. Сярод роляў: Тытанія, Віёла, лэдзі Макбет, Лавінія («Сон у летнюю ноч», «Дванаццатая ноч», «Макбет», «Ціт Андронік» У. Шэкспіра), Джэніфер Дзюбеда («Дылема доктара» Б. Шоу), Сабіна («На валаску ад гібелі» Т. Уайлдэра), Антыгона («Антыгона» Ж. Ануя) і інш. 3 1934 здымалася ў кіно. Лепшыя ролі: Скарлет О'Хара («Знесеныя ветрам», 1939, прэмія «Оскар»), Майра («Мост Ватэрлоа», 1940), лэдзі Гамільтан («Лэдзі Гамільтан, 1941), Ганна («Ганна Карэніна», 1948), Бланш Дзюбуа («Трамвай «Жаданне», 1951, прэмія «Оскар»), Мэры Трэдвел («Карабель дурняў», 1964). Стварала складаныя, супярэчлівыя характары, якія раскрываліся ў драматычных сутыкненнях з жорсткай рэчаіснасцю.
[правіць] Бібліяграфія
- Edwards, Anne. Vivien Leigh, A Biography, Coronet Books, 1978 edition. ISBN 0-340-23024-X
- John Russell Taylor. Vivien Leigh, Elm Tree Books, 1984. ISBN 0-241-11333-4
- Vickers, Hugo. Vivien Leigh Little, Brown and Company, 1988 edition.
- Walker, Alexander. Vivien, The Life of Vivien Leigh, Grove Press, 1987. ISBN 0-8021-3259-6
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Віўен Лі(англ.) на сайце Internet Broadway Database
- Віўен Лі(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Віўен Лі(англ.) на сайце Find a Grave
Шаблон:Прэмія «Оскар» за лепшую жаночую ролю 1928-1940
| Прэмія «Оскар» за лепшую жаночую ролю | |
|---|---|
|
Джаан Фантэйн (1941) · Грыр Гарсан (1942) · Джэніфер Джонс (1943) · Інгрыд Бергман (1944) · Джаан Кроўфард (1945) · Алівія дэ Хэвіленд (1946) · Ларэта Янг (1947) · Джэйн Уайман (1948) · Алівія дэ Хэвіленд (1949) · Джудзі Халідэй (1950) · Віўен Лі (1951) · Шырлі Бут (1952) · Одры Хепбёрн (1953) · Грэйс Келі (1954) · Ганна Маньяні (1955) · Інгрыд Бергман (1956) · Джаан Вудвард (1957) · Сьюзен Хэйвард (1958) · Сімона Сіньёрэ (1959) · Элізабет Тэйлар (1960) Поўны спіс ·(1928—1940) ·(1941—1960) ·(1961—1980) ·(1981—2000) ·(2001 — цяперашні час) |