Васіль Сёмуха

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з В. Сёмуха)
Перайсці да: рух, знайсці

Васі́ль Сярге́евіч СЁ́МУХА (нар. 18 студзеня 1936, хутар Ясінец (Ясенец), цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі перакладчык з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моў. Пераклаў на беларускую мову Біблію.

Змест

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і лесніка. Бацькі ў 1942 расстраляныя нацыстамі за сувязь з партызанамі. Скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэту імя Ламаносава (1959).

Працаваў рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959—1964), інжынерам у сектары тэхінфармацыі СКБ-3 на Мінскім трактарным заводзе (1964—1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (1966—1967), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1967—1972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (1966—1970). З 1972 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Сябра СП СССР (з 1977). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

[правіць] Пераклады

Дэбютаваў перакладам у 1959 г. Пераклаў з нямецкай паасобныя творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукерта, Гофмана, Грымэльсхаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда і інш. З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю і інш. З латышскай — Яніс Райніса, Чакса, Белшавіцу, Скуіньша, Белса, Вацыеціса і інш.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опер Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

[правіць] Бібліяграфія (кніжныя выданні)

[правіць] Прызнанне

[правіць] Літаратура

  • Здановіч І. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік — Пружаны, 2003. — 144 с.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах