ГЭС Паперня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ГЭС Паперня
Краіна
Вадаём Зэльвянка
ГЭС Паперня (Беларусь)
ГЭС Паперня

ГЭС «Паперня» — малая гідраэлектрастанцыя ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці на рацэ Зэльвянка. Пабудавана ў 1946 г. на сродкі мясцовых жыхароў, мела вызначаную магутнасць 100 кВт, забяспечвала электраэнергіяй для двух дзесяткаў навакольных вёсак. Зачынена ў сувязі з пускам Бярозаўскай ДРЭС. У 2006 г. пасля рэканструкцыі зноў ўведзена ў эксплуатацыю з вызначанай магутнасцю 200 кВт (два агрэгаты на 100 кВт кожны), забяспечвае электраэнергіяй СПК ААТ «Зеляневічы» і суседнія вёскі. Знаходзіцца на балансе РУП «Брэстэнерга».

Работы па рэканструкцыі пачаліся ў верасні 2004 г. і выконваліся ПМК-52 «Брэстводбуд», падчас земляных работ выпадкова былі знойдзены чалавечыя парэшткі, верагодна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Далейшую працу з імі праводзіў 52-і АСПБ МА РБ, былі выяўлены парэшткі 6 чырвонаармейцаў, якія былі перазахаваныя з вайсковай пашанай ў брацкай магіле на вайсковых могілках у в. Слабудка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Никитина Т. Будет ещё одна мини-ГЭС // Пінскі веснік. 2010, 16 жніўня.