Габдулхай Хурамавіч Ахатаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Габдулхай Хурамавiч Ахатаў
Professor G. Akhatov.jpg
Прафесар Габдулхай Хурамавiч Ахатаў
(19271986))
Імя пры нараджэнні:

тат. Габделхәй Хурам Улы Əхатов Ğabdelxəy Huram uğlı Axatov;
рус. Габдулхай Хурамович Ахатов

Дата нараджэння:

8 верасня 1927({{padleft:1927|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})

Месца нараджэння:

Татарстан, СССР

Дата смерці:

25 лістапада 1986({{padleft:1986|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (59 гадоў)

Месца смерці:

Татарстан, СССР

Грамадзянства:

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род дзейнасці:

навуковец-філолаг, лінгвіст

Узнагароды:

Outstanding achievements labor.png VeteranLaborRibbon.png

Gold VDNH.jpg High School of the USSR.png Почетный знак "Ударник строительства КАМАЗА".JPG

http://www.akhatov.org (руск.) 

Ахатаў Габдулхай Хурамавiч (татар.: Габделхәй Хурам Улы Əхатов / Ğabdelxəy Huram uğlı Axatov, руск.: Ахатов Габдулхай Хурамович; 8 верасня 1927 — 25 лістапада 1986) — выбітны даследчык цюркскіх моў, буйны навуковец-філолаг, лінгвіст з сусветным імем, арганізатар навукі і значны грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук (1965) прафесар (1970), член Савецкага камітэта цюрколагаў.[1][2]

Ахатаў Габдулхай Хурамавiч — заснавальнік (пачынальнік) шэрагу навуковых школ: сучаснай татарскай дыялекталагічнай навуковай школы і казанскай фразеалагічнай навуковых школ.

Вывучаючы з уласцівай яму навуковай уважлівасцю фанетычныя асаблівасці гаворкі мясцовага насельніцтва Сібіры Г. Х. Ахатаў першым сярод навукоўцаў адкрыў у маўленні сібірскіх татараў такую з'яву, як цоканне. У сваёй класічнай фундаментальнай навуковай працы «Диалект западносибирских татар» (1963) Г. Х. Ахатаў прадставіў матэрыялы па тэрытарыяльнаму рассяленню Табол-іртышскіх татараў у Цюменскай і Омскай абласцях. Падвергнуўшы ўсебаковаму комплекснаму аналізу фанетычных сістэму, лексічны склад і граматычны лад, вучоны прыйшоў да высновы, што мова сібірскіх татараў уяўляе сабой адзін самастойны дыялект, ён не дзеліцца на гаворкі і з'яўляецца адной з самых старажытных цюркскіх моў.

Навуковая дзейнасць Габдулхая Хурамавіча атрымала шырокае прызнанне сярод навукоўцаў Расіі, Беларусі, СНД і далёкага замежжа. Яго пяру належыць цэлы шэраг фундаментальных навуковых прац, шматлікія з якіх сталі класічнымі. Ім апублікаваныя каля 200 навуковых прац.

Акрамя фундаментальных навуковых прац у галіне дыялекталогіі цюркскіх моў, лексікі і фразеалогіі татарскай мовы, у навуковым актыве прафесара Г. Х. Ахатава знаходзяцца навуковыя даследаванні па агульнай тэорыі мовы. Так, ён упершыню ў сусветнай лінгвістыцы даследаваў і апублікаваў фундаментальную навуковую працу аб асноўных прыкметах парных слоў, адкрыў і ўсебакова даследаваў прыроду двайнога адмаўлення ў цюркскіх мовах, а таксама адкрыў і сфармуляваў закон спарвання ў цюркскіх мовах.

У апошнія месяцы жыцця Габдулхай Хурамавіч Ахатаў займаўся праблемамі структурнай лінгвістыкі такімі як лінгвістычнае мадэляванне інфармацыі, адкрыўшы новую старонку даследаванняў для айчынных лінгвістаў. Яшчэ чвэрць стагоддзя назад (1986) вучоны-празорлівец заклікаў сусветную супольнасць лінгвістаў быць у саюзе з камп'ютарызацыяй.

Прафесар Г. Х. Ахатаў падрыхтаваў больш за 40 дактароў і кандыдатаў навук.[3]

Яго навуковыя працы былі адзначаны на XIII Міжнародным кангрэсе лінгвістаў (Токіа, 1982), як лепшыя ў сусветнай лінгвістыцы за перыяд 1977—1981 гг., Узнагароджаны ганаровымі дыпломамі і граматамі.[4][5]

За падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і паспяховую навуковую працу быў узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, а таксама ганаровым нагрудным знакам Мінвуза СССР «За выдатныя поспехі ў працы ў галіне вышэйшай адукацыі».

Дыялекталагічная карта № 3 з Дыялекталагічнага атласа татарскай мовы (Г. Х. Ахатаў, 1965)

Зноскі

  1. Ахатаў Габдулхай Хурамавiч // Татарская Энцыклапедыя. — Т. 1. — Казань: «Інстытут татарскай энцыклапедыі», 2002. — С. 233. (руск.) 
  2. Прафесар Габдулхай Хурамавiч Ахатаў: жыццё і творчасць — MTSS
  3. Cайт Мемарыяльнага Таварыства захавання навуковага і культурнай спадчыны прафесара Габдулхая Хурамовiча Ахатова.
  4. Proceedings of the 13th International Congress of Linguists, August 29 — September 4, 1982, Tokyo, Japan
  5. Ахатаў Габдулхай Хурамавiч: Навука і адукацыя

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]