Габрыэль Мантальва Ігера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Архібіскуп Габрыэль Мантальва Ігера
Gabriel Montalvo Higuera
4-ы Тытулярны архібіскуп Чэленэ
14 чэрвеня 1974 — 2 жніўня 2006
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Масіма Джустэці
Пераемнік: Серджа Пагана
сцяг
12-ы Апостальскі нунцый у ЗША
7 снежня 1998 — 17 снежня 2005
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Агасціна Качавілан
Пераемнік: П'етра Самбі
сцяг
6-ы Прэзідэнт Папскай Царкоўнай акадэміі
29 красавіка 1993 — 7 снежня 1998
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Карл Іозеф Раўбер
Пераемнік: Георг Цур
сцяг
1-ы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь
17 красавіка 1993 — 24 лютага 1996
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Пераемнік: Агасціна Маркета
сцяг
7-ы Апостальскі Пра-нунцый у Югаславіі
12 чэрвеня 1986 — 18 мая 1994
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Франчэска Каласуона
Пераемнік: Сантас Абрыль-і-Кастэлья
 
Нараджэнне: 28 жніўня 1930({{padleft:1930|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Санта-Фэ-дэ-Багата, Калумбія
Смерць: 2 жніўня 2006({{padleft:2006|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (75 гадоў)
Рым, Італія
Прыняцце свяшчэннага сану: 18 студзеня 1953

Яго Высокапраасвяшчэнства Габрыэль Мантальва Ігера (ісп.: Gabriel Montalvo Higuera; 27 студзеня 1930, Санта-Фэ-дэ-Багата, Калумбія2 жніўня 2006, Рым, Італія) — рымска-каталіцкі дзеяч, дыпламат. Калумбіец па нацыянальнасці, архібіскуп Мантальва доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касцёлу ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Святар[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў навуковыя ступені бакалаўра багаслоўя і доктара кананічнага права. Вучыўся таксама ў Папскай Царкоўнай Акадэміі (дыпламатычны інстытут Святога Прастола) у Рыме. 18 студзеня 1953 быў высвечаны ў святары Архідыяцэзіі Санта-Фэ-дэ-Багата. Паступіў на дыпламатычную службу Святога Прастола 1 ліпеня 1957. Працаваў у Апостальскіх Нунцыятурах у Балівіі, Аргенціне і Сальвадоры. Пазней працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце і Савеце па грамадскіх справах царквы.

14 чэрвеня 1974 Папа Павел VІ узвёў яго ў сан тытулярнага архібіскупа Чэленэ. Абрад хіратоніі адбыўся 30 чэрвеня 1974. 14 чэрвеня 19741980 Апостальскі нунцый у Нікарагуа і Гандурасе. Ад 18 сакавіка 1980 Пра-нунцый у Алжыры і Тунісе і Апостальскі пасланец у Лівіі.

Пасля смерці кардынала Антоніа Саморы 3 лютага 1983, яму даручана весці ад імя Святога Прастола перамовы аб мірным рашэнні канфлікту паміж Аргенцінай і Чылі ў адносінах канала Беагле, які быў распачаты ў снежні 1978 і скончыўся падпісаннем у Ватыкане 29 лістапада 1984 «Дамовы аб міры і сяброўстве» і ўрачыстым абменам тамсама ратыфікацыйнымі граматамі 2 мая 1985.

12 чэрвеня 198624 лютага 1996 пранунуцый у Югаславіі. 17 красавіка1993 прызначаны першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі (па сумяшчальніцтве), выконваў свае абавязкі да 17 мая 1994. 7 снежня 1998 прызначаны Апостальскім Нунцыем у Злучаныя Штаты Амерыкі і назіральнікам пры Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў (ААД), у 1997 прадстаўніком пры Сусветнай Асацыяцыі Юрыстаў (САЮ). 16 снежня 2005 скончыў дыпламатычную службу і сышоў на пэнсію. У 19931998 адначасова кіраваў Папскай дыпламатычнай акадэміяй у Рыме.

Пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

5 жніўня 2006 жалобную святую Імшу ў рымскім Саборы Святога Пятра святога Пятра ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэла Садана. Каля труны архібіскупа Габрыэля Мантальва маліліся былы Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Дамінік Грушаўскі і Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Папярэднік:
Масіма Джузтэці
Тытулярныя біскупы Астыгі
19742006
Пераемнік:
Серджа Пагана
Папярэднік:
Ларэнца Антанеці
Апостальскія нунцыі ў Нікарагуа
19741980
Пераемнік:
Андрэа Кардара Ланца дзі Мантэцэмола
Папярэднік:
Ларэнца Антанеці
Апостальскія нунцыі ў Гандурасе
19741980
Пераемнік:
Андрэа Кардара Ланца дзі Мантэцэмола
Папярэднік:
Сантэ Парталупэ
Апостальскія нунцыі ў Алжыры
19801986
Пераемнік:
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік:
Сантэ Парталупэ
Апостальскія нунцыі ў Тунісе
19801986
Пераемнік:
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік:
Сантэ Парталупэ
Апостальскія нунцыі ў Лівіі
19801986
Пераемнік:
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік:
Франчэско Колясуона
Апостальскія нунцыі ў Югаславіі
19861996
Пераемнік:
Сантас Абрыль і Кастэллё
Папярэднік:
няма (першы)
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
19931994
Пераемнік:
Агасціна Маркета
Папярэднік:
Агасціна Качавілан
Апостальскія нунцыі ў ЗША
19982005
Пераемнік:
П'етра Самбі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]