Габрыэль Нарутовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Габрыэль Нарутовіч

Габрыэль Нарутовіч (польск.: Gabriel Narutowicz) (17 сакавіка 1865, Цяльшай, Ковенская губерня, цяпер Літва — 16 снежня 1922, Варшава, Польшча) — польскі дзяржаўны дзеяч, інжынер-канструктар.

Вучыўся ў Пецярбцргскім (1884—1886 гг.) і Цюрыхскім (1886—1891 гг.) універсітэтах. Праектаваў і кіраваў будаўніцтвам ГЭС у Швейцарыі, Італіі, Іспаніі. З 1908 г. прафесар Вышэйшай політэхнічнай школы ў Цюрыху. У Першую сусветную вайну ўзначальваў Польскі грамадскі камітэт у Цюрыху, быў членам дырэкцыі Генеральнага камітэта дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы, т.зв. камітэта ў Веве. З 1920 г. у Польшчы: міністр публічных работ (1920—1921 гг.), міністр замежных спраў (1922 г.). 9 снежня 1922 г. выбраны першым прэзідэнтам Польскай Рэспублікі пры падтрымцы левых, цэнтрыстаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, што выклікала рэзкія нападкі правых. 16 снежня застрэлены на мастацкай выставе ў Варшаве нацыяналістам Элігіюшам Невядомскім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мазоўка Н. Нарутовіч // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.