Гадзіннік Суднага дня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Гадзіннік суднага дня (англ.: Doomsday Clock) - праект часопіса Bulletin of Atomic Scientists Чыкагскага ўніверсітэта, які ў сімвалічнай форме гадзінніка, на якім засталося некалькі хвілін да поўначы (Апакаліпсіса), паказвае міжнародную напружанасць і магчымасць пачатка ядзернай вайны. Праект пачаўся ў 1947 годзе. 10 студзеня 2012. Гадзіннік быў устаноўлены на 23:55.
Ваганні стрэлак Гадзінніка[правіць]
| Год | Хвілін да поўначы | Час | Змена | Прычына |
|---|---|---|---|---|
| 1947 | 7 | 11:53 | — | Гадзіннік устаноўлены упершыню. |
| 1949 | 3 | 11:57 | −4 | У СССР з'явілася ядзерная зброя. |
| 1953 | 2 | 11:58 | −1 | СССР і ЗША выпрабавалі тэрмаядзерныя бомбы. На сённяшні дзень гэта самы крытычны час Гадзінніка. |
| 1960 | 7 | 11:53 | +5 | Грамадства ўсведамляе пагрозу ядзернай вайны. |
| 1963 | 12 | 11:48 | +5 | СССР і ЗША падпісваюць Дагавор аб абмежаваннях выпрабаванняў ядзернай зброі. |
| 1968 | 7 | 11:53 | −5 | Францыя і Кітай ствараюць ядзерную зброю, пачатак В'етнамскай вайны. |
| 1969 | 10 | 11:50 | +3 | Сенат ЗША ратыфікуе Дагавор аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. |
| 1972 | 12 | 11:48 | +2 | ЗША і СССР падпісваюць дагавор АСУ-1 і абмежавання супрацьракетнай абароны. |
| 1974 | 9 | 11:51 | −3 | Індыя выпрабоўвае ядзерную бомбу, падпісанне АСУ-2 прыпынена. |
| 1980 | 7 | 11:53 | −2 | Нестабільная міжнародная становішча. |
| 1981 | 4 | 11:56 | −3 | Гонка ўзбраенняў. |
| 1984 | 3 | 11:57 | −1 | Гонка ўзбраенняў працягваецца. Пачатак праекта САІ. |
| 1988 | 6 | 11:54 | +3 | ЗША і СССР падпісваюць дагавор аб знішчэнні ракет сярэдняй далёкасці. |
| 1990 | 10 | 11:50 | +4 | Пачатак распаду сацыялістычнага лагера. |
| 1991 | 17 | 11:43 | +7 | СССР і ЗША падпісваюць дагавор аб скарачэнні стратэгічнага ўзбраення. На сённяшні дзень гэта самы далёкі ад поўначы час Гадзінніка. |
| 1995 | 14 | 11:46 | −3 | Нестабільнае становішча былых краін СССР. |
| 1998 | 9 | 11:51 | −5 | Пагаршэнне адносін паміж Індыяй і Пакістанам. |
| 2002 | 7 | 11:53 | −2 | Пасля тэрактаў ЗША прыпыняе скарачэнне супрацьракетнай абароны. |
| 2007 | 5 | 11:55 | −2 | Пачатак ядзерных праграм Паўночнай Карэі і Ірана. Пагаршэнне адносін паміж Расіяй і ЗША. |
| 2010 | 6 | 11:54 | +1 | Працягваецца міжнароднае супрацоўніцтва па скарачэнню ядзерных арсеналаў. |
| 2012 | 5 | 11:55 | -1 | Недастатковы прагрэс скарачэння ядзерных узбраенняў, магчымасць рэгіянальнага ядзернага канфлікту, небяспека ядзернай энергетыкі, глабальнае змяненне клімату. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |

