Газенваген

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Газенваген (ням.: {{{1}}} Gaswagen) — спецыяльна абсталяваны аўтамабіль, з дапамогай якога ў перыяд Другой Сусветнай вайны нямецкія войскі знішчалі людзей, атручваючы іх выхлапнымі газамі.

Пачатак прымянення серыйных газенвагенаў адносіцца да лістапада - снежня 1941 года (Кіеў, Полтава (Украіна), Рыга (Латвія) і Хелмна (Польшча). З вясны 1942 дакументальна пацверджана іх ужыванне ў Югаславіі.

Аб прымяненні нацыстамі газенвагенаў стала вядома ў 1943 годзе пасля суда над удзельнікамі злачынстваў супраць чалавецтва, учыненых на тэрыторыі Краснадарскага края СССР, дзе каля 6700 чалавек грамадзянскага насельніцтва былі забітыя шляхам атручвання газам у "душагубках" або былі закатаваныя і расстраляныя [1]. Матэрыялы аб выкарыстанні дадзеных машын смерці на тэрыторыі СССР былі прадстаўлены савецкімі абвінаваўцамі на Нюрнбергскім працэсе галоўных ваенных злачынцаў [2].

Агульная колькасць ахвяр дадзенай прылады смерці за перыяд Другой сусветнай вайны не вядома.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Па захаваных дакументах аб распрацоўцы і вытворчасці дадзенай прылады паказваецца, што яно ўяўляла з сябе газанепранікальны фургон з герметычнымі дзвярыма, з адтулінай для ўпуску газу (у полу), зачыненым перфараваным металічным лістом. Вядома аб вытворчасці фургонаў 2-х тыпаў - на 30-50 чалавек і 70-100 чалавек (па апошнім прыводзіцца інфармацыя аб тым, што для яго распрацоўвалася спецыяльнае прыстасаванне для выгрузкі трупаў). Фургоны ўстанаўліваліся на шасі грузавых аўтамабіляў грузападымальнасцю каля 3,5 тоны (малы фургон) - Опель-Бліц, Даймонд Рео, Рэно, - і 6,5-тонны «Заўрэр» - вялікі фургон. Шасі і рухавік дапрацоўваліся і абсталёўваліся спецыяльным чынам.

Па сведчанні некалькіх механікаў, якія рамантавалі газенвагены з канцлагера Хелмно, матор, які ўсталёўваўся на газенвагенах, адрозніваўся ад іншых матораў, якія яны бачылі на аналагічных машынах. Таксама ён спажываў ўдвая больш паліва, чым звычайны рухавік, і меў незвычайную сістэму выхлапу.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Перад пасадкай у фургон, людзям загадвалі здаць усе каштоўныя рэчы і вопратку. Пасля гэтага дзверы зачыняліся, і сістэма падачы газу перамыкалася на выпуск. Для таго, каб не выклікаць заўчасна страху ў ахвяр, у фургоне мелася лямпачка, якая ўключалася, калі дзверы зачыняліся. Пасля гэтага кіроўца ўключаў рухавік на нейтральнай перадачы прыкладна на 10 хвілін. Пасля таго, як рух у фургоне спынялася, трупы адвозілі да месца крэмацыі/пахавання і выгружалі (так жа вядомы шэраг выпадкаў, калі газвагены размяшчаліся прама ля крэматорыяў).

Зноскі

  1. СС в действии. Документы о преступлениях СС. Перевод с немецкого. М.: СВЕТОТОН, 2000 — с.510 ISBN 5-7419-0049-6
  2. Великая Отечественная Война. 1941-1945. Энциклопедия, Советская Энциклопедия, Москва, 1985, 256 ст