Газета Слонімская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Газета Слонімская»
Слонім, Зэльва, Дзятлава, Масты
Слонім, Зэльва, Дзятлава, Масты
Арыгінальная
назва
польск.: Gazeta Słonimska
Тып газета
Фармат 40 старонак, фармат А3
Выдавец Ганна Валадашчук
Галоўны рэдактар Мікола Канановіч
Заснавана 1997
Палітычная прыналежнасць незалежная
Мова беларуская, руская
Аб’ём 40 старонак
Галоўны офіс Слонім
Тыраж 3500
Вэб-сайт gs.by

«Газета Слонімская» — масава-палітычны штотыднёвік, выходзіць накладам 3500 асобнікаў, упершыню выйшаў у 1938 годзе, адроджаны ў красавіку 1997 года, распаўсюджваецца (разам з газетай «Отдушина») праз уласную сістэму распаўсюджвання ў горадзе Слоніме i Слонімскім раёне, а таксама ў суседніх раёнах Гродзенскай вобласці.

Выходныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

32-палосны тыднёвік фармату А3 з 8-палосным укладышам газеты «Отдушина» агульным аб'ёмам 40 палос і тыражом (студзень 2016) 3500 асобнікаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Газета Слонімская — найстарэйшае незалежнае перыядычнае выданне ў Слоніме — Гродзенская вобласць, Беларусь. Першапачаткова «ГС» выйшла 25 снежня 1938 года. Яе выдаўцамі былі беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн і ягоная жонка Людміла. Газета выдавалася на польскай мове, бо дазвол рабіць беларускае выданне Новікі не атрымалі ад уладаў. «Газета Слонімская» была незалежным выданнем, адлюстроўвала грамадскае і культурнае жыццё Слоніма і Слонімскага раёна. На пачатку 1939 года «ГС» спыніла існаванне з прычыны забароны яе ўладамі і арышту выдаўца Сяргея Новіка-Пеюна.

«Газета Слонімская» была адноўлена ў 1997 годзе як грамадска-палітычнае незалежнае выданне. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам з’яўляецца Віктар Валадашчук. Мова выдання — беларуская і руская. Першы нумар адроджанай «ГС» выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 паасобнікаў. З цягам часу наклад узрос да 12 500 паасобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюджання газеты, на якой пражывае прыкладна 250 тысяч чалавек. «ГС» пачалі чытаць не толькі ў Слонімскім, але і Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Ваўкавыскім, Навагрудскім раёнах Гродзеншчыны ды іншых рэгіёнах рэспублікі. У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі «Газета Слонімская» была выдалена з падпісных каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюджвання праз «Белсаюздрук», наклад упаў да 7 000 паасобнікаў.

Сёння «Газета Слонімская» выходзіць на 40 старонках разам з рэкламнай газетай «Отдушина» накладам 3500 паасобнікаў. Газета друкуецца ў колеры і чорна-белым фармаце А-3. Асноўнымі прынцыпамі «ГС» з’яўляюцца аператыўнасць, праўдзівасць, прынцыповасць у адлюстраванні жыцця рэгіёна. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, удзяляе вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю.

Акрамя папяровай, газета мае і электронную версію. Сайт «Газеты Слонімскай» абнаўляецца досыць аператыўна. Тут наведвальнікі знойдуць мясцовую, рэгіянальную інфармацыю, а таксама рэспубліканскія і сусветныя навіны. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

2020—2021[правіць | правіць зыходнік]

9 лістапада 2020 года дома ў заснавальніка газеты Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі «Газеты Слонімскай» правялі ператрус, забралі кампутары, паралізавалі працу[1]. Нумар «Газеты Слонімскай» 11 лістапада не выйшаў у свет[1]. Ганна Валадашчук пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага пераследу[2].

18 лістапада 2020 года Ганна Валадашчук паведаміла, што ва ўмовах гвалту выдаваць газету стала немагчыма, таму «Газета Слонімская» прыпыніла свой выхад на паўгода[3][4]. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, ператрус «Газеты Слонімскай» пацвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу[4].

Штотыднёвік не выходзіў з восені 2020 года і планаваў аднавіць выхад[5]. Міністэрства інфармацыі ўнесла «Газету Слонімскую» і «Отдушину» ў рэестр друкаваных выданняў, аднак друкарні ў Брэсце, Пінску і Гродне адмовіліся друкаваць недзяржаўныя газеты, напрыклад дырэктар Гродзенскай друкарні Віталь Барцэвіч спаслаўся на «шчыльны графік» і «загружанасць вытворчасці»[5]. Тым не менш рэдакцыя вырашыла працягнуць абнаўляць сайт[5].

Асноўныя рубрыкі і раздзелы[правіць | правіць зыходнік]

  • Слонім
  • Наш край
  • Беларусь. Падзеі. Факты. Каментарыі
  • Увесь свет
  • Спорт
  • Рэклама
  • Праграма тэлебачання
  • Літаратура
  • Спадчына
  • Праменьчык (дзіцячая старонка)

Журналісты ў штаце[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўген Валадашчук, карэспандэнт
  • Таццяна Плахетка, карэспандэнт

Аўтары[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганна Валадашчук, начальнік рэкламнай службы
  • Аляксандр Захаранка, спартыўны аглядальнік
  • Язэп Палубятка, рэгіянальны карэспандэнт
  • Леанарда Юргілевіч, рэгіянальны карэспандэнт
  • Мікола Канановіч, галоўны рэдактар
  • Жанна Плешко, вядучы рэдактар стылістычны

Узнагароды, адзнакі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыплом БАЖ «За адданасць прафесіі»
  • Лаўрэат прэміі Герда Буцэрыуса «Свабодная прэса Усходняй Еўропы» 2008 года

Зноскі

  1. а б На этой неделе не вышла «Газета Слонімская»(руск.) // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 24.
  2. Радыё Свабода Архівавана 14 лістапада 2020.
  3. “Газета Слонімская” прыпыніла свой выхад на паўгода . Беларуская асацыяцыя журналістаў (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
  4. а б Петрович, Алесь. Обыск у издателя: как власти Беларуси давят на независимую прессу в регионах (руск.). Deutsche Welle (30 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  5. а б в Друкарні адмовіліся друкаваць недзяржаўную "Газету Слонімскую" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021. Праверана 4 чэрвеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]