Гай (юрыст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гай, юрыст)

Гай (лац.: Gaius) — адзін з самых уплывовых рымскіх юрыстаў. Жыў пры Адрыяне. Імператар Валентыніян III прызнаў яго меркаванні нароўні з меркаваннямі Папініяна, Ульпіяна, Мадэсціна і Паўла крыніцай рымскага права, якім павінны былі карыстацца суддзі пры вынясенні рашэнняў.

Гай склаў каментарый да Законаў дванаццаці табліц, трактат пра прэтарскае права і Інстытуцыі (лац.: Institutiones) — падручнік для тых, што вывучае права. У Сярэднявеччы інстытуцыі Гая былі вядомыя толькі па іх выкладзе ў Баэцыя і ў Брэвіярыі Аларыха. Сапраўдны тэкст быў выяўлены Нібурам у 1816 годзе ў веронскай бібліятэцы пад сачыненнем Св. Ераніма.

Інстытуцыі Гая[правіць | правіць зыходнік]

Для рымскіх юрыдычных школ «Інстытуцыі» Гая служылі ўзорным дапаможнікам пры вывучэнні права: сістэматычнасць, сцісласць, зразумеласць і дакладнасць выкладу, які суправаджаецца ў цяжкіх месцах шматлікімі тлумачэннямі ў відзе прыкладаў з судовай практыкі, чысціня лацінскай мовы і багацце гістарычных звестак — вось адметныя якасці гэтага падручніка.

Гаевы Інстытуцыі паслужылі ўзорам і галоўнай крыніцай для складзенага, па загадзе Юстыніяна, афіцыйнага падручніка таго ж імя, які ўвайшоў у Corpus juris civilis, прычым многія пасажы з сачынення Гая былі паўтораны даслоўна. Сістэма Гая, якая адрозніваецца прастатой і зручнасцю ў размеркаванні матэрыялу, да XIX стагоддзя панавала ў выкладзе права на Захадзе.

Інстытуцыі Гая — адзіны помнік поўнай старажытнарымскай навуковай сістэмы права і каштоўная крыніца звестак пра стан рымскага права на ранніх ступенях яго развіцця.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Институции Гая. / Текст и пер. Ф. Дыдынского. Варшава, 1892. XL, 540 стр.
  • Законы XII таблиц. Институции Гая. / Пер. Ф. Дыдынского. Дигесты Юстиниана. (Серия «Памятники римского права»). М.: Зерцало. 1997. 608 стр.
  • У серыі «Collection Budé»: Gaius. Institutes. Texte établi et traduit par J. Reinach. XIX, 380 p.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • Гурлянд И. Я. Римский юрист Гай и его сочинения. Ярославль, 1894. 153 стр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]