Гай Рычы
| Гай Рычы Guy Ritchie |
|
| Імя пры нараджэнні: | Гай Сцюарт Рычы |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 10 верасня 1968 (44 года) |
| Месца нараджэння: | Хэтфілд, Хартфардшыр, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
| Кар'ера: | 1995 — па цяпер. час |
| Кірунак: | Крымінальная драма і камедыя |
| IMDb: | ID 0005363 |
| Узнагароды: |
Лепшы брытанскі рэжысёр — Empire Awards — (2000), Лепшы новы кінематаграфіст — MTV Movie Awards — (1998) |
Гай Ры́чы (англ.: Guy Ritchie; нарадзіўся 10 верасня 1968, Хэтфілд, Хартфардшыр, Англія, Вялікабрытанія) — брытанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар. Найбольш вядомыя працы — «Карты, грошы, два ствала», «Вялікі Куш», «Рэвальвер» «Рок-н-рольшчык» і «Шэрлак Холмс». Уладальнік прэміі «Залатая маліна» за найгоршую рэжысуру (2002), за фільм «Swept Away».
Змест |
Біяграфія [правіць]
Юнацтва [правіць]
Нягледзячы на тое, што Рычы прапагандуе сябе, як простага хлопца з благога раёну, у рэальнасьці ўсё інакш. Бацька Гая — Джон Рычы — паспяховы выканаўчы дырэктар рэкламнай кампаніі. А вялікую частку свайго юнацтва, пасля таго як яго бацькі развяліся, праводзіў у маёнтку сямнаццатага стагоддзя свайго отчыма, сэра Майкла Літана.
Для Рычы, пакутуючага дыслексіяй, знаходжанне ў школе было проста невыносна. Ён прыклаў многа намаганняў, каб атрымаць сертыфікат GCSE аб сярэдняй адукацыі. Пасля прагляду фільма «Буч Кэсідзі ды Сандэнс Кід» Гай цвёрда вырашыў для сябе, што яго будучыня звязана з вытворчасцю фільмаў. Але ён не думае наведваць кінашколу, лічачы, што працы дыпламаваных спецыялістаў сумныя і іх немагчыма глядзець.
Пачатак кар’еры [правіць]
Гай Рычы стаў адным з самых абмяркоўваемых рэжысёраў Вялікабрытаніі пасля свайго дэбютнага фільма «Lock, Stock and Two Smoking Barrels» у 1998 годзе. Дзеянне стыльнай крымінальнай камедыі адбываецца ў Лонданскам Іст-Эндзе, а сюжэт нагадвае адначасова фільмы Квенціна Таранціны і ганконскія крымінальныя пастаноўкі Джона Ву.
Асабістае жыццё [правіць]
Муж Мадоны. Ёсць сын Рока, які нарадзіўся 11 жніўня 2000 года, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША. «Чым больш часу я праводжу з Рока, тым больш мне хочацца стварыць фільм для дзяцей».
Фільмаграфія [правіць]
| Год | Назва |
|---|---|
| 1995 | The Hard Case |
| 1998 | Lock, Stock and Two Smoking Barrels |
| 2000 | Snatch |
| 2001 | The Hire: Star |
| 2002 | Swept Away |
| 2005 | Revolver |
| 2008 | Suspect |
| 2008 | RocknRolla |
| 2008 | Static |
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйная старонка
- Гай Рычы(англ.) на сайце Internet Movie Database