Галавач круглы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галавач круглы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calvatia bovista

Сінонімы
Calvatia caelata

Выявы
на Вікісховішчы
MB  100174

Галава́ч круглы (Calvatia caelata) — базідыяльны грыб сямейства дажджавіковых.

Пладовае цела вышынёй 6—15 см, круглаватае ці грушападобнай формы, у маладых грыбоў белае, укрытае двухслаёвай абалонкай, у старых — шаравата-бураватае, карычневае. Паверхневы слой з бародаўкамі ці лусачкамі, паступова адпадае. Мякаць у маладых грыбоў белая, потым бурая.

Пашыраны па ўсёй Беларусі (народная назва порхаўка) на палянах, лугах, палях, у садах у маі — верасні.

Маладыя грыбы ядомыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галавач круглы // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.