Масавае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, 1933-1945

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Галакост)
Перайсці да: рух, знайсці
Мемарыял памяци ахвяр Халакоста ў Берліне
Алея праведнікаў сусвету, якія ратавалі яўрэяў у гады акупацыі Беларусі

Галакост, Шоа, Хурбн, Катастрофа (гл. тэрміналогія Галакоста і яе паходжанне): комплексная нацысцкая палітыка генацыду ў дачыненні да яўрэйскага насельніцтва, якая ўключала прававую дыскрымінацыю і расавую сегрэгацыю; гетаізацыю; інтэнсіўную эксплуатацыю яўрэйскага насельніцтва на прымусовых работах і ў вытворчасці (знішчэнне працай); сістэму рабавання яўрэйскага насельніцтва, пазбаўлення яго сродкаў да існавання. Мела мэтай «канчатковае развязанне яўрэйскага пытання» (ням.: Endloesung) — татальнае фізічнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва.[1]

Заходнія гісторыкі вызначаюць часавымі межамі ажыццяўлення такой палітыкі 1933 і 1945 гг.[1] За час ажыццяўлення гэтай палітыкі было забіта каля 60 % яўрэяў Еўропы і 35 % яўрэяў свету.

У міжнароднай памяці і свядомасці Халакост застанецца як яскравы прыклад варварства, безлітаснасці і безчалавечнасці. У наш час палітычны істэблішмент разглядае вывучэнне тэмы як ключавы кампанент у выхаванні талерантнасці.[1]

Змест

[правіць] Навука

Ужыванне тэрміну «Галакост» і пільная ўвага да гэтай тэмы разглядаюцца ў заходняй навуковай традыцыі як паказальнік інтэграцыі навуковай (гістарычнай) школы ў еўрапейскую і сусветную[1].

[правіць] Асноўныя рысы

  1. Намераныя дзеянні па знішчэнні цэлай нацыі, уключаючы мужчын, жанчын і дзяцей, у выніку якіх загінула 60 % яурэяў Еўропы[2]. Акрамя таго, былі знішчаны таксама ад чвэрці да трэці цыганскага народу, каля 10 % палякаў[3], загинули каля 3 мільёнау[4] савецкіх ваннапалонных і інш.
  2. Сістэма дзеля масавага знішчэння людзей.
  3. Грандыёзныя міжнацыянальныя маштабы знішчэння.
  4. Жорсткия антыгуманныя медычныя эксперыменты над людзьмі, якія рэгулярна прывозділі да іх смерці.

[правіць] Савецкая і беларуская гістарыяграфія

Савецкая гістарыяграфія не карысталася тэрмінам «Галакост», а толькі тэрмінамі «канчатковае развязанне…» і «генацыд», і неахвотна разглядала праблему масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва асобна ад масавага знішчэння савецкіх грамадзян. Беларуская гістарыяграфія 1990-х—2000-х гг. не разглядае тэмы Галакосту як адну з цэнтральных.[1]

[правіць] Рэвізіянізм або адмаўленне Галакоста

Пасля вайны сталі з’яўляцца працы, аўтары якіх адмаўлялі наяўнасць халакосту ці цалкам, ці ў тым выглядзе, які прыняты афіцыйнай гістарычнай навукай. Гэтая плынь атрымала назву «рэвізіянізм». Адным з першых стаў Поль Расін’е (Paul Rassinier), сацыяліст, удзельнік Супраціву і з 1943 года вязень гітлераўскіх канцлагераў.[Крыніца?] Рэвізіяністы адмаўляюць наступнае:

  • што існаваў план фізічнага вынішчэння яўрэеў;[Крыніца?]
  • што існавалі «газавыя камеры» і «лагеры смерці», якія былі створаны для знішчэння людзей;[Крыніца?]
  • што ў сферы панавання нацыянал-сацыялізма было забіта ад 5 да 6 млн яўрэеў.[Крыніца?]

[правіць] Міжнародная супольнасць

Генеральная Ассамблея ААН ухваліла 27 студзеня, дзень вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым, як Міжнародны дзень шанавання ахвяр Галакосту.

У дзень 60-ай гадавіны Галакосту Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з асуджэннем Галакосту[5]

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Разенблат…
  2. American Jewish Committee, Harry Schneiderman and Julius B. Maller, eds., American Jewish Year Book, Vol. 48 (1946—1947), Press of Jewish Publication Society of America, Philadelphia, 1946, page 599
  3. Tadeusz Piotrowski Poland's Holocaust — McFarland & Company, 1997. — С. 305. — 437 с. — ISBN 978-0786403714.
  4. Ueberschar Gerd R., Wette Wolfram. Unternehmen Barbarossa: Der Deutsche Uberfall Auf Die Sowjetunion, 1941 Berichte, Analysen, Dokumente — Frankfurt-am-Main: Fischer Taschenbuch Verlag, 1984. — С. 364—366. — ISBN 3-506-77468-9., са спасылкай на: Nachweisung des Verbleibes der sowjetischen Kriegsgefangenen nach dem Stand vom 1.05.1944 (Bundesarchiv/Militararchiv Freiburg, RH 2 / v. 2623).
  5. Remembering all Holocaust victims(англ.) 

[правіць] Літаратура

[правіць] У Сеціве

Шаблон:Адольф Гітлер

Шаблон:Нацызм

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах