Гала Плацыдзія
| Гала Плацыдзія лац.: Galla Placidia |
||
| Партрэт Галы Плацыдзіі на залатым медальёне | ||
|
||
|---|---|---|
| з 425 | ||
| Папярэднік: | Іаан | |
| Пераемнік: | Валенцініян III | |
| Нараджэнне: | каля 388 года Канстанцінопаль |
|
| Смерць: | 27 лістапада 450 Рым |
|
| Пахавана: | у Равене | |
| Дынастыя: | Феадосія Вялікага | |
| Бацька: | Феадосій Вялікі | |
| Маці: | Гала | |
| Муж: | 1) Атаульф 2) Канстанцый III |
|
| Дзеці: | Феадосій і Валенцініян, дачка Ганорыя |
|
Гала Плацыдзія (лац.: Galla Placidia; каля 388—27 лістапада 450 гг.) — дачка рымскага імператара Феадосія Вялікага. На працягу двух гадоў — каралева вестготаў, пасля кіравала Заходняй Рымскай імперыяй у маленства свайго сына, імператара Валенцініяна III.
Асабістая гісторыя Галы Плацыдзіі наклалася на гісторыю гібелі Рымскай імперыі, яе незвычайны лёс цесна звязана з важнымі падзеямі 1-й паловы V стагоддзя. Народжаная ў апошнія гады існавання адзінай імперыі, пасля яе канчатковага распаду ў 395 годзе Гала засталася ў Італіі пад апекай старэйшага брата, імператара Ганорыя, і яго палкаводца Стыліхона.
З 409 года яна знаходзіцца ў знатных закладніках у караля вестготаў Аларыха, а пасля яго смерці Гала ў 414 годзе стала жонкай новага вестгоцкага караля Атаульфа і нават нарадзіла яму сына. Заўдавеўшы праз год, Гала Плацыдзія стала прадметам гандлю за хлеб паміж вестготамі і Ганорыем.
Яна змагла вярнуцца ў Рым у 416 годзе і хутка супраць волі была выдадзена братам замуж за яго паспяховага палкаводца Канстанцыя, якому нарадзіла дачка і сына Валенцініяна. Валенцініян у 425 годзе атрымаў у спадчыну трон Заходняй Рымскай імперыі, але прынамсі першыя 12 гадоў за яго кіравала яго маці, Гала Плацыдзія. Гала сканала ў 450 годзе, напярэдадне нашэсця на Заходнюю Еўропу гунаў Атылы.
Дзеці [правіць]
- Юста Грата Ганорыя (417—пасля 452 года) — дачка ад палкаводца Канстанцыя. У 449 годзе зацяжарыла ад набліжанага чыноўніка, пасля чаго яе гвалтоўна выдалі замуж за састарэлага сенатара. Каб пазбегнуць замужжа, яна заклікала на дапамогу правадыра гунаў Атылу, які скарыстаўся гэтай падставай для спусташэння Галіі, а затым уварвання ў Італію[1]. Пасля 452 года весткі пра лёс Ганорыі адсутнічаюць, меркавана яна магла быць пакарана смерцю.
- Флавій Плацыд Валенцініян (419—455 гг.) — сын ад палкаводца Канстанцыя. Стаў імператарам у 425 годзе. Спачатку за яго кіравала яго маці Гала Плацыдзія, затым фактычную ўладу ажыццяўляў палкаводзец Аэцый. Забіты целаахоўнікам-готам у 455 годзе.
Зноскі
- ↑ Пакліканне Атылы можа быць легендай: пра гэта паведамляюць толькі візантыйскія крыніцы, у той час як заходне-рымскія, якія павінны былі быць лепш дасведчаныя, замоўчваюць.
Спасылкі [правіць]
- John Bagnall Bury, «History of the Later Roman Empire», ch. 5.6—6.1 (англ.) . Праверана 18 студзеня 2009.: акадэмічнае выданне 1889 года па гісторыі позняй Рымскай імперыі і варварскіх народаў з падрабязнымі спасылкамі на першакрыніцы.
- Edward Gibbon, History of the Decline and Fall of the Roman Empire, глава 33
- Галерэя фатаграфій маўзалею Галы Плацыдзіі ў Равене