Галера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мальтыйская галера

Галера (італ.: galera) — драўлянае вяслярнае ваеннае судна, створанае ў 7 стагоддзі венецыянцамі. Мела даўжыню 40-50 м, шырыню каля 6 м, асадку каля 2 м і адзін шэраг ад 16 да 25 пар вёсел. На кожным вясле сядзелі 5-6 весляроў-нявольнікаў, прыкаваных да нажных упораў, увесь экіпаж з ваярамі складаў каля 450 чалавек. Галера развівала хуткасць у ціхае надвор'е да 7 вузлоў (13 км/гадзіну), мела 2 мачты з касымі ветразямі і з 14 стагоддзя гарматнае ўзбраенне — 5 гармат. У насавой частцы быў надводны таран.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Guilmartin, John F. Galleons and galleys — London. — Cassel and Co., 2002. — 224 с. — ISBN 0-304-35263-2.

Шаблон:Тыпы парусных суднаў