Галосныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галосныя
Гл. таксама: МФА
Edit - Пярэднія Ненапруж. пярэднія Сярэднія Ненапруж. заднія Заднія
Верхнія
Blank vowel trapezoid.svg
i • y
ɨ • ʉ
ɯ • u
ɪ • ʏ
• ʊ
e • ø
ɘ • ɵ
ɤ • o
ɛ • œ
ɜ • ɞ
ʌ • ɔ
a • ɶ
ɑ • ɒ
Ненапруж.
верхнія
Сяр.-верхнія
Сярэднія
Сяр.-ніжнія
Ненапруж.
ніжнія
Ніжнія
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх
пазначае агублены галосны.

Галосны гук: гук чалавечай мовы, пры ўтварэнні якога паветра свабодна праходзіць праз поласць рота.[1]

Дыяграма галосных — становішча вышэйшага пункта пад'ёму языка (паводле Дж. Д. О'Конара): 1 — пярэдняе высокае, 2 — пярэдняе нізкае, 3 — сярэдняе, 4 — задняе высокае, 5 — задняе нізкае. Злева — рэальная спрошчаная дыяграма руху, справа — просталінейная схема гэтай дыяграмы («кардынальная трапецыя»), якой часта карыстаюцца ў фанетыцы.[2]

У акустычных адносінах галосныя гукі — музычныя таны з нязначнымі шумамі. Кожны галосны, у залежнасці ад формы, якую маюць рэзанатары (поласці рота і глоткі) пры яго вымаўленні, мае пэўную колькасць уласных таноў, якія называюцца характэрнымі танамі галоснага —- фармантамі. Сукупнасць таноў утварае тэмбр; ім галосныя адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Агульныя ўмовы ўтварэння[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя анатама-фізіялагічныя ўмовы ўтварэння галосных: няіснасць у маўленчым апараце якіх-небудзь значных перашкод, што маглі б спрыяць узнікненню фрыкацыйнага шуму; слабая паветраная плынь; напружанасць усіх органаў маўлення.

Крыніцай гуку пры ўтварэнні галосных з'яўляюцца перыядычныя ваганні паветра, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння галасавых звязак. Асноўную ролю пры ўтварэнні галоcных выконваюць губы, язык, мяккае паднябенне, якія ствараюць пэўныя формы рэзанатараў, якія і абумоўліваюць адрозненні паміж галоснымі. Вядомая практычная дэманстрацыя гэтага — падрыхтавацца вымаўляць галосны гук і пашчоўкаць па шчацэ. Узніклы гук будзе нагадваць тэмбрам спадзяваны галосны.[3].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш зручнай навуковай класіфікацыяй галосных гукаў прынята лічыць анатама-фізіялагічную ці генетычную, заснаваную на стане артыкуляцыйных органаў.

Неабходнасцю пры апісанні галосных з'яўляецца апісанне становішча (форму) языка, спецыфічнага для канкрэтнага галоснага, таму што рухі языка цалкам вызначаюць форму ротавай поласці. Такая форма языка з'яўляецца крывой, часта складанай. Дзеля спрашчэння апісання ўказваюць толькі найвышэйшы пункт пад'ёму спінкі языка, што дазваляе прыблізна вызначыць і ўсю яго форму.

Рад галоснага[правіць | правіць зыходнік]

Найвышэйшы пункт пад'ёму языка пры артыкуляцыі можа знаходзіцца ў пярэдняй, сярэдняй, задняй частках ротавай поласці. Адпаведна, галосны можа належаць да пярэдняга, сярэдняга ці задняга раду.

Пад'ём галоснага[правіць | правіць зыходнік]

Пры артыкуляцыі язык можа высока падымацца да паднябення, пры гэтым ніжняя сківіца апускаецца вельмі нязначна, шчыліна паміж зубамі вельмі вузкая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца галоснымі верхняга пад'ёму, часам таксама закрытымі ці вузкімі.

Таксама язык можа падымацца вельмі нязначна, у пар. з нейтральным становішчам, праход паміж языком і паднябеннем тады шырокі, ніжняя сківіца значна апускаецца, шчыліна паміж зубамі шырокая. Галосныя, утвораныя пры такім становішчы языка, называюцца галоснымі ніжняга пад'ёму, таксама адкрытымі ці шырокімі.

Галосныя, утвораныя пры прамежкавым пад'ёме языка — галосныя сярэдняга пад'ёму.

Дыяграма галосных[правіць | правіць зыходнік]

Кожны галосны характарызуецца дзвюмя каардынатамі вышэйшага пункту языка: месцам на гарызантальнай восі моўнага апарату (рад) і месцам на вертыкальнай восі (ступень пад'ёму, пад'ём). Даследаванні маўлення паказваюць, што ў сукупнасці для ўсіх галосных гэтыя каардынаты ў ротавай поласці займаюць пэўную зону, якую прыблізна можна прадставіць у форме эліпса ці ў больш распаўсюджанай, спрошчанай форме гэтай дыяграмы — трапецыі кардынальных галосных.

Зноскі

  1. Пд. Падгайскі.
  2. Кампаноўка і нумарацыя дыяграм паводле: Фанетыка беларускай літаратурнай мовы І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7. С.34.
  3. Падлужны, С.34.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падгайскі Л. П. Галосныя гукі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1971. — 608 с.: іл., карты. С.311.
  • Фанетыка беларускай літаратурнай мовы І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.