Галоўны бяскідскі маршрут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркіроўка маршруту

Галоўны бяскідскі маршрут імя Казімежа Сасноўскага (польск.: Główny Szlak Beskidzki imienia Kazimierza Sosnowskiego, GSB) — пешаходны горны маршрут, маркіраваны чырвоным колерам, праходзіць aд Устрані ў Сілезскіх Бяскідах да Валасатага  (польск.) ў Бяшчадах.

Самы доўгі маршрут у польскіх гарах, мае даўжыню прыкладна 496 км[1] і праходзіць цераз Сілезскія Бяскіды, Жывецкія Бяскіды, Горце, Бяскід Сондэцкі, Нізкія Бяскіды і Бяшчады. Праход цераз найвышэйшыя часткі польскіх Бяскідаў вядзе да гор Велькі Стожак (чэшск.: Velký Stožek), Бараня Гура, Баб’я Гура, Паліца, Турбач, Любань, Пшэгыба, Радзяёва, Яважына-Крыніцка, Ратунда, Цэргова, Хрэшчата, Смэрэк і Галіч і да такіх паселішчаў, як Устрань, Вэнгерска-Гурка, Ёрданув, Рабка-Здруй, Красценка-над-Дунайцам, Рытра, Крыніца-Здруй, Івоніч-Здруй, Рыманув-Здруй, Каманьча, Цісна, Устшыкі-Гурнэ і г. д.

Галоўны бяскідскі маршрут быў створаны ў міжваенны перыяд. Траса заходняй часткі (Устрань — Крыніца) была спраектавана Казімежам Сасноўскім і закончана ў 1929 годзе. Усходняя частка, згодна з праектам Мечыслава Арловіча, была закончана ў 1935 г. і вяла да Чарнагоры, што ў гэты час знаходзілася ў межах Польшчы. Між 1935 і 1939 маршрут насіў імя Юзафа Пілсудскага.[2].

Рэкорды[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер самы кароткі час пераадолення ўсяго маршруту належыць Мацею Венцэку (inov-8 team PL) — 114 гадзін 50 хвілін (20—24 чэрвеня 2013 г.)[3]. Раней 7 гадоў гэты рэкорд належаў Пётру Класовічу, які ў верасні 2006 года пераадолеў маршрут за 168 гадзін[4]. Абодва бегуны перайшлі GSB з усходу на захад. Пётр Класовіч зрабіў гэта без каманды падтрымкі, тады як Мацей Венцэк з падтрымкай.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]