Галоўны карабельны старшына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пагон галоўнага карабельнага старшыны ВМФ СССР

Галоўны карабельны старшына — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню старшына ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».