Галскі раён
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Краіна | Абхазія |
| Статус | Раён |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Гал |
| Насельніцтва (2003) | 29 287 |
Галскі раён (абх.: Гал араион), раён (адзінка адміністрацыйнага падзелу) Абхазіі. Знаходзіцца на паўднёвым ўсходзе краіны, мяжуе з Ачамчырскім раёнам і Ткуарчалскім раёнамі на поўначы, з Грузіяй на ўсходзе і поўдні. На захадзе выходзіць да Чорнага мора. Адміністрацыйны цэнтр - Гал. Насельніцтва 29,2 тысяч чалавек (2003), большасць насельніцтва - мегрэлы.