Галёнка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ГАЛЁНКА — ніжняя частка задняй канечнасці ў земнаводных і наземных пазваночных, паміж сцягном і ступнёй.
У кулінарыі найбольшае значэнне мае свіная галёнка, асабліва папулярная ў нямецкай кухні, а таксама ў чэшскай, польскай, беларускай і іншых. Галёнку вэндзяць, соляць, тушаць, запякаюць, фаршыруюць (варачы ў піве з гваздзікамі). Вараная (з гароднінай і карэннем) галёнка, з гарнірам з тушанай капусты або гарохавым пюрэ лічыцца выдатнай закускай да халоднага піва або гарэлкі. З галёнкі таксама вырабляюць квашаніну, сальцісон і іншыя складаныя мясныя вырабы, вараць гарохавы і фасолевы супы і г.д.
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Галёнка // Праект «Наша ежа»
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галёнка
