Галёнка, ежа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Свіная галёнка

Галёнка — ніжняя частка задняй канечнасці ў земнаводных і наземных пазваночных, паміж сцягном і ступнёй.

У кулінарыі найбольшае значэнне мае свіная галёнка, асабліва папулярная ў нямецкай кухні, а таксама ў чэшскай, польскай, беларускай і іншых. Галёнку вэндзяць, соляць, тушаць, запякаюць, фаршыруюць (варачы ў піве з гваздзікамі). Вараная (з гароднінай і карэннем) галёнка, з гарнірам з тушанай капусты або гарохавым пюрэ лічыцца выдатнай закускай да халоднага піва або гарэлкі. З галёнкі таксама вырабляюць квашаніну, сальцісон і іншыя складаныя мясныя вырабы, вараць гарохавы і фасолевы супы і г.д.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Галёнка // Праект «Наша ежа»

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]