Галілея

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галілея, каля 50 года

Галілея — гістарычная вобласць на поўначы Палесціны, якая прымыкала да Міжземнага мора. Гістарычныя яе межы былі даволі неакрэсленыя. Вядома толькі, што на поўначы яна межавала з Сірыяй і ліванскімі гарамі, на захадзе — з Фінікіяй, на ўсходзе яе мяжой служыла рака Іардан, а на поўдні межавала з Самарыяй. Заселеная хурытамі і хананеямі, яна яшчэ ў часы Іосіфа Флавія (1 ст.) вызначалася багатымі нівамі, вінаграднікамі і садамі, якія абумовілі гушчыню яе засялення. Ужо ў 13—12 ст. да н.э. Галілея была захоплена ізраільцянамі. Яе жыхары, па сведчанню Iосіфа Флавія, славіліся храбрасцю і былі заўзятымі ворагамі рымлян. Грэчаская адукацыя, да якой з недаверам ставіліся іудзеі, у галілеян карысталася прыхільнасцю. Вось чаму ў некаторых гарадах Галілеі, найбольш значныя сярод якіх былі Кана, Капернаўм, Назарэт і Тыверыяда, аддавалася перавага грэчаскай мове. Галілея адыгрывала важную ролю ў распаўсюджванні хрысціянства, таму ранніх хрысціян часта называлі «галілеянамі». У 1 ст. тут адбылося паўстанне супраць іудзейскай рабаўладальніцкай арыстакратыі, цесна звязанай з Рымам, і супраць рымскіх стаўленікаў — цароў Ірада Агрыпы II і інш. Для хрысціян Галілея мае асаблівае значэнне, паколькі з'яўлялася галоўным месцам прыбывання і дзейнасці Ісуса Хрыста.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.. ISBN 5-343-00151-3. С. 152.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Паўночная акруга Ізраіля