Галінаставусыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галінаставусыя
Daphnia magna01.jpg
Дафнія магна (Daphnia magna)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cladocera Latreille, 1829

Падатрады і сямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   83832
NCBI   6665
EOL   2599221

Галінаставусыя (Cladocera) — атрад ракападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Маюць пару вялікіх другіх антэн, якія складаюцца з дзвюх асцюкоў. З іх дапамогай Cladocera рухаецца. Тулава пакрыта двухстворкавай хітынавай ракавінай. Для Cladocera ўласціва змена палавога і цнатліва размнажэння — партэнагенезу. Даўжыня ад 0,25 да 10 мм. Каля 380 відаў; пераважна прэснаводныя жывёлы, якія насяляюць разнастайныя вадаёмы, ад дробных лужын да вялікіх азёр; вельмі нешматлікія жывуць у моры. Cladocera — харч многіх рыб. Некаторыя Cladocera (дафніі) выкарыстоўваюцца ў якасці корму для рыбозаводаў і акварыўмаў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца 65 родаў, каля 380 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тоўшчы вады прэсных вадаёмаў. На Беларусі найбольш вядомыя дафніі, басміны, лептадоры, маіны.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца дэтрытам, бактэрыямі і аднаклетачнымі водарасцямі, ёсць драпежныя формы. Характэрная змена палавога і аднаполага (партэнагенез) размнажэння. Галінаставусымі кормяцца рыбы.

Індыкатары забруджвання вады: большасць жыве ў чыстых вадаёмах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галінаставусыя // БЭ ў 18 т. Т. 4. 1997.