Галіна Ануфрыеўна Васілеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Ануфрыеўна Васілеўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 студзеня 1927(1927-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 2017(2017-10-06) (90 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Мова твораў беларуская

Галіна Ануфрыеўна Васілеўская (15 студзеня 1927, Клічаў, Магілёўская вобласць — 6 кастрычніка 2017) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і рабочага. З 1932 года сям’я жыла ў Менску. Да вайны Галіна Васілеўская скончыла 6 класаў 9-й мінскай сярэдняй школы. У 1945 годзе экстэрнам здала экзамены за дзесяцігодку. У 1950 годзе скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працавала радыёжурналісткай (1950—1953), літаратурнай супрацоўніцай часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі» (1953—1959), рэдактарам аддзела часопіса «Работніца і сялянка» (1959—1977), рэдактарам аддзела нарыса (1977—1979), адказным сакратаром часопіса «Полымя» (1979—1982), дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры (1982—1988).

Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай працай займаецца з 1953 года. Пісала нарысы, артыкулы. У 1959 годзе апублікавала першае апавяданне «Блакітныя канверты». Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакументальна-мастацкая аповесць «Маланка ўначы» (1963), аповесць-хроніка «Бывай, Грушаўка!» (1978) — пра жыццё і ўдзел падлеткаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў акупаваным немцамі Мінску. Інтэрнацыянальнай дружбе дзяцей прысвечана аповесць «Я еду на вярблюдзе» (1970), напісаная пасля паездкі ў Егіпет.

Пра адзін год з жыцця беларуса Віталя Пятроўскага, самага юнага вынаходніка ў былым СССР, расказана ў аповесці «Крылы» (1987). Дзяцінству Веры Харужай прысвечана аповесць «Што помніцца…» (1991). Творы пісьменніцы перакладаліся на армянскую, рускую мовы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васілеўская Галіна Ануфрыеўна//Бел. энцыкл.-Мн., 1997. Т. 4.-С. 23.
  • Васілеўская Галіна Ануфрыеўна//Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.-Мн., 1984. Т. 1.-С. 581.
  • Васілеўская Галіна//Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн.-Мн., 1992. Т. 1.- С. 526—521.