Галіна Сямёнаўна Талкачова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Сямёнаўна Талкачова
Дата нараджэння 3 сакавіка 1934(1934-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2020(2020-10-22) (86 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Галіна Сямёнаўна Талкачова (3 сакавіка 1934, Мінск — 22 кастрычніка 2020) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларускай ССР (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1957, курс К. Саннікава). Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Выканаўца характарных роляў. Творчасць Талкачовай адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатральнай формай. Ролі ў беларускім рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А. Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К. Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э. Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І. Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В. Розава), Марыя («Святая святых» І. Друцэ). Сярод іншых роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес[ru]» А. Астроўскага), Насця («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю. Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забіты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р. Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р. Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо, Чалавек, які плаціць» І. Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г. Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж. Както), Яна («Апошні закаханы» Н. Саймана).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бордусава, Г. Г. Талкачова Галіна Сямёнаўна / Г. Г. Бордусава // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 404.
  • Чаркас І. Каб сказаць сваё, запаветнае / І. Чаркас // Тэатр. Мінск. — 1984. — № 1.