Галіпальскі паўвостраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Галіпальскі паўвостраў
турэцк.: Gelibolu
грэч.: Καλλίπολις
Каардынаты: Каардынаты: 40°22′00″ пн. ш. 26°28′00″ у. д. / 40.366667° пн. ш. 26.466667° у. д. (G) (O) (Я)40°22′00″ пн. ш. 26°28′00″ у. д. / 40.366667° пн. ш. 26.466667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Міжземнае мора
Найвышэйшы пункт 420 м м
Краіна Flag of Turkey.svg Турцыя
Галіпальскі паўвостраў (Турцыя)
Галіпальскі паўвостраў
Праліў Дарданэлы

Галі́пальскі паўвостраў (Галі́палійскі паўвостраў, Галі́палі, турэцк.: Gelibolu, грэч.: Καλλίπολις, у старажытнасці Херсанес Фракійскі) — паўвостраў у еўрапейскай частцы Турцыі. Размешчаны паміж Сараскім залівам Эгейскага мора і пралівам Дарданэлы. Даўжыня каля 90 км (з паўднёвага захаду на паўночны ўсход), шырыня да 20 км. Вышыня да 420 м.

Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у склад іла Чанакале, гістарычна і геаграфічна ў рэгіён Усходняя Фракія. На ўзбярэжжы праліва Дарданэлы размешчаны горад Гелібалу (старая назва Галіпалі, 40 тыс. жыхароў у 1990 годзе).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У антычныя часы, паўвостраў Галіпалі быў больш вядомы як Херсанес Фракійскі (грэч.: Χερσoνησoς Θραικια). Вядомы горад Херсанес Фракійскі, заснаваны афінянамі ў VI ст. да н.э. і звязаны з імем Мільтыяда. Грэчаская назва «Каліпаль» (пазней скажоная да «Галіпалі») упершыню з'яўляецца ў часы апошніх македонскіх цароў, у II стагоддзі да н.э..

У Сярэднявеччы Галіпалі меў вялікае значэнне як месца, дзе венецыянскія і генуэзскія купцы складзіравалі свае тавары. У 1190 г. тут перапраўляліся ў Малую Азію армія крыжакоў пад правадырствам Фрыдрыха Барбаросы; у 1204 г. горад заваяваны венецыянцамі, у 1306 г. абложаны, спустошаны і разбураны каталонцамі.

У 1354 г. з прычыны моцнага землетрасення крапасныя ўмацаванні Галіпалі сур'ёзна пацярпелі і горад стаў лёгкай здабычай для асманаў. У тым жа годзе ён быў захоплены туркамі. Аднак у 1366 г. Рымскі Папа абвясціў крыжовы паход на турак, які ўзначаліў Амадэй IV Савойскі. У тым жа годзе крыжакі адваявалі горад і перадалі назад Візантыі. Святое войскае палічыла на гэтым свае мэты выкананымі і вярнулася ў Еўропу.

Але Візантыя была занадта слабая, каб самой утрымліваць Галіпалі. У 1376 г. Андронік IV сам перадаў паўвостраў туркам-асманам. Гэты шчодры дар спрыяў узбагачэнню асманскай дзяржавы на мытных зборах ад транзітнага гандлю.

У 1416 г. паміж Лампсакам і Галіпалі венецыянскі флот атрымаў марскую перамогу над туркамі. Галоўнае ваеннае значэнне Галіпалі было заснавана на магчымасці закрыць тут шлях суднам і па моры, і па паўвостраве. Французскімі інжынерамі ў 1864 г. тут былі пабудаваны шэраг умацаванняў, у 1877 г. абноўленых і ўзмоцненых.

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915-1916 гадах на паўвостраве праходзілі цяжкія баі паміж войскамі Антанты і асманскімі войскамі падчас Дарданельскай аперацыі.

У 19201921 гадах на Галіпальскім паўвостраве размясціліся часці Рускай арміі генерала П. М. Урангеля, эвакуіраваныя з Крыма. Рускі ваенны лагер у Галіпалі ператварыўся ў ваенны цэнтр Белай эміграцыі. 22 лістапада 1921 года ў Галіпалі было створана Таварыства Галіпалійцаў — адна з актыўных вайсковых антыкамуністычных арганізацый Рускага Белага Замежжа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]