Гамбургская архідыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гамбургская архідыяцэзія
лац.: Archidioecesis Hamburgensis
Герб
Лацінскі абрад
Галоўны горад Гамбург, Германія
Краіна  Германія
Дата заснавання 23 ліпеня 1973
Кафедральны сабор Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Дыяцэзіі-суфраганы Оснабрукская дыяцэзія
Гільдэсгаймская дыяцэзія
Парафій 89
Іерарх Stefan Heße[d]
Плошча дыяцэзіі &&&&&&&&&&033055.&&&&&033 055 км²
Насельніцтва дыяцэзіі &&&&&&&&05797975.&&&&&05 797 975 чал.
Колькасць каталікоў 0Памылка выразу: нечаканая лічба..Памылка выразу: нечаканая лічба.397 331
Доля каталікоў 6,9 %
Афіцыйны сайт www.erzbistum-hamburg.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гамбургская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Hamburgensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Гамбург, Германія. У мітраполію Гамбурга ўваходзяць Оснабрукская і Гільдэсгаймская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Гамбургскай архідыяцэзіі з'яўляецца царква Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 831 годзе Папа Рымскі Рыгор IV прызначыў біскупам гамбургскім манаха-бенедыкцінца святога Ансгарыя. У 845—848 гг., пасля заваявання Гамбурга вікінгамі, Гамбургская дыяцэзія была далучана да Брэменскай архідыяцэзіі. У 787 годзе Гамбургская дыяцэзія была далучана да Кёльнскай мітраполіі.

Падчас Рэфармацыі ў Германіі Брэменская дыяцэзія спыніла сваё існаванне. Апошнім біскупам брэменскім быў Георг фон Браўншвайг-Люнебург, які памёр у 1566 годзе.

У 1620 годзе Святы Прастол утварыў апостальскі вікарыят Паўночнай Германіі, у якую ўваходзіў Гамбург. У XVIII стагоддзі апостальскі вікарыят Паўночнай Германіі перадаў частку сваёй тэрыторыі новаму апостальскаму вікарыяту Саксоніі, які ў 1780 годзе быў скасаваны і далучаны да апостальскага вікарыята Швецыі.

17 верасня 1839 года Рымскі Папа Рыгор XVI выдаў брэвэ Ex pastoralis, якім перавёў кафедру апостальскага вікарыята Швецыі ў Гамбург.

7 жніўня 1868 года апостальскі вікарыят Швецыі перадаў частку сваёй тэрыторыі новым каталіцкім структурам: апостальскай прэфектуры Даніі (сёння — Капенгагенская дыяцэзія), апостальскай прэфектуры Шлезвіг-Гольштэйна і місіі Sui iuris Нарвегіі (сёння — Ослаўская дыяцэзія). У гэты ж дзень апостальскі вікарыят Швецыі быў пераназваны ў апостальскі вікарыят Паўночнай Германіі.

13 жніўня 1930 года Рымскі Папа Пій XI выдаў булу Pastoralis officii, якой перадаў частку тэрыторыі апостальскага вікарыята Паўночнай Германіі новым структурам: Оснабрукскай дыяцэзіі і Падэрборнскай архідыяцэзіі.

23 ліпеня 1973 года Святы Прастол пераўтварыў частку апостальскага вікарыята Паўночнай Германіі ў апостальскую адміністратуру Шверына. 24 кастрычніка 1994 года апостальская адміністратура Шверына была ператворана ў Гамбургскую архідыяцэзію.

Ардынарыі архідыяцэзіі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]