Гамбургскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гамбургскі ўніверсітэт
Universitat Hamburg

Siegel-Univ-HH.jpg
Арыгінальная назва:

Universitat Hamburg

Міжнародная назва:

University of Hamburg

Дэвіз:

Tor zur Welt der Wissenschaft (Вароты ў свет навукі)

Заснаваны:

1919

Тып:

Дзяржаўны

Прэзідэнт:

Dieter Lenzen

Студэнты:

38.758 (зіма 2009/10),[1]
з іх замежнікаў: 4.798[2]

Размяшчэнне:

Сцяг Германіі Гамбург

http://www.uni-hamburg.de
Галоўны будынак Гамбургскага ўніверсітэта

Гамбургскі ўніверсітэт (ням.: Universität Hamburg) — адзін з найбуйнейшых акадэмічных цэнтраў Германіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Датай стварэння Гамбургскага ўніверсітэта лічыцца 1 красавіка 1919 года[3]. Перадумовай яго ўзнікнення з'явілася стварэнне ў 1613 годзе ў Гамбургу «Акадэмічнай гімназіі». На працягу двух семестраў гімназісты праслухоўвалі агульны курс лекцый, пасля чаго пераходзілі да спецыялізаваных курсаў, але з-за малой колькасці слухачоў гімназія была вымушана зачыніцца.

У 1895 годзе бізнэсмэн Эдмунд Сімерс ахвяраваў будынак для правядзення даследаванняў і лекцый. Сёння гэты будынак — галоўны корпус Гамбургскага ўніверсітэта. У XIX стагоддзі разам з Акадэмічнай гімназіяй паўстаў батанічны сад (1821), абсерваторыя (1833), хімічная лабараторыя (1878), фізічная лабараторыя (1885) і г. д. Корпус акадэміі пашыраўся, што прывяло ў 1907 годзе да стварэння «Гамбургскай навуковай арганізацыі», якая займалася падтрымкай навуковых экспедыцый і выдавецтвам публікацый, і Colonial Institute ў 1908 годзе.

У пачатку ХХ стагоддзя Вернер Меле распачаў спробу аб'яднаць гэтыя інстытуты ва ўніверсітэт, але гарадскі парламент адхіліў гэтую прапанову. І толькі пасля Першай Сусветнай вайны насельніцтва Гамбурга прагаласавала за адкрыццё «Гамбургскага ўніверсітэта» і прызначыла Вернера Меле рэктарам універсітэта .

На базе універсітэта было створана 4 факультэты: права, медыцына, філасофія і натуральныя навукі. Перадумовай стварэння медыцынскага факультэта было адкрыццё клінікі ў Эпендорфе, якая праславілася ў часы вялікай халеры ў XIX стагоддзі. Колькасць факультэтаў да 1954 павялічылася да шасці — падзяліўся сацыяльна-эканамічны факультэт і прававы факультэт, таксама адкрыўся новы евангелічны тэалагічны факультэт.

У 1919 годзе ва ўніверсітэце вучылася 1729 студэнтаў. У пачатку 1950-х гадоў колькасць студэнтаў павялічылася да 6000, у 1960-х гадах гэтая колькасць падвоілася, а ў 1970-я гады тут атрымлівалі вышэйшую адукацыю ўжо 19200 будучых спецыялістаў. У 2000-х гадах у Гамбургскім універсітэце вучыцца каля 39 000 студэнтаў.

Вядомыя супрацоўнікі і студэнты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. uni-hamburg.de: Universitat in Zahlen: Studierendenzahl,
  2. uni-hamburg.de: Auslandische Studierende
  3. афіцыйны сайт Гамбургскага ўніверсітэта (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 29 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]