Гамер Каэтані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Гамер Каэтані. II ст. н.э.
Матэрыял пентэліконскі мармур
Памеры 53 ×  см
Парыж, Луўр
(інв. MR 530 і Ma 440)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гамер Каэтані — бюст старажытнагрэчаскага паэта Гамера часоў імператарскага Рыма (II ст. н.э.?).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бюст, створаны меркавана ў II ст. н.э., выяўлены ў 1704 г. у сцяне палаца Каэтані ў Рыме. У 1733 г. набыты Папам Кліментам XII з калекцыі старажытнасцей кардынала Аляксандра Альбані для Капіталійскага музея. Паводле Таленцінскага дагавора ў 1797 г. канфіскаваны і вывезены ў Парыж Напалеонам. Пасля перамоў у 1815 г. саступлены Піем VII французскаму каралю Людовіку XVIII у абмен на партрэт Напалеона працы Кановы. Заўваецца ў Луўры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд Гамера, аўтара «Іліяды» і «Адысеі», невядомая. Само існаванне каля VIII ст. да н.э. беднага, старога і сляпога казачніка, якім ён традыцыйна малюецца, верагодна, было толькі плодам калектыўнага ўяўлення.

Бюст Гамера з палаца Каэтані створаны з пентэліконскага мармуру. Нахіл галавы паказвае на тое, што арыгіналам паслужыла статуя Гамера, які сядзіць, створаная ў першай палове II ст. да н.э. пад уплывам пергамскіх тварэнняў, для якіх характэрны барочныя матывы. Стужка  (англ.), якая ахоплівае лоб, адрознівае яго ад простых людзей, нерухомасць погляду шырока адкрытых і змярцвелых вачэй выяўляе іх слепату; і ў гэтым твары створаны, хоць і рэалістычнымі сродкамі, ідэальны партрэт старога паэта, натхнёнага багамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]