Гамлет, прынц дацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літаратурны твор
Гамлет
The Tragicall Historie of Hamlet, Prince of Denmarke

Hamlet quarto 3rd.jpg

Жанр:

Трагедыя

Аўтар:

Вільям Шэкспір

Мова арыгінала:

англійская

Год напісання:

16001601

Публікацыя:

1603

Пераклад на беларускую:

Юрка Гаўрук (1935)

Wikisource-logo.svg Вікікрыніцы змяшчаюць поўны тэкст гэтага твора
Дантэ Габрыэль Расеці, Гамлет і Афелія

Трагічная гісторыя пра Гамлета, прынца дацкага (англ.: The Tragical Historie of Hamlet, Prince of Denmarke) або проста Га́млет — трагедыя Уільяма Шэкспіра, адна з самых вядомых яго п'ес, і адна з самых знакамітых п'ес у сусветнай драматургіі. Напісана ў 16001601 гадах. Гэта самая доўгая п'еса Шэкспіра — у ёй 4042 радкі і 29 551 слова.

Легенда пра дацкага прыца Гамлета, які помсціць за забойства свайго бацькі яго брату, была вядомая задоўга да Шэкспіра. Асноўныя элементы сюжэту трагедыі ўжо прысутнічаюць ў адпаведным эпізодзе «Дзеяў данаў» Саксона Граматыка[1] і прысвечана першым чынам помсце — у ёй галоўны герой шукае помсты смерці свайго бацькі. Частка даследчыкаў злучаюць лацінскае імя Amletus з ісландскім словам Amloði (amlóð|i m -a, -ar 1) небарака, няшчасны; 2) халтуршчык; 3) дурань, балван.)[2]

Як мяркуюць даследчыкі, сюжэт п'есы запазычаны Шэкспірам з п'есы Томаса Кіда.

Найбольш верагодная дата сачыненняў і першай пастаноўкі 1600-01 (тэатр «Глобус», Лондан). Першы выканаўца загалоўнай ролі — Рычард Бёрбедж; Шэкспір гуляў цень бацькі Гамлета.[3]


«Га́млет» (англ.: Hamlet), больш поўна «Трагічная гісторыя Гамлета, прынца Дацкага» (The Tragicall Historie of Hamlet, Prince of Denmarke) — адна з найвядомейшых трагедый Шэкспіра, твор сусветнай класікі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Легенда пра дацкага прыца Гамлета, які помсціць за забойства свайго бацькі яго брату, была вядомая задоўга да Шэкспіра. Асноўныя элементы сюжэту трагедыі ўжо прысутнічаюць ў адпаведным эпізодзе «Дзеяў данаў» Саксона Граматыка (глядзіце Амлет).

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя персанажы «Гамлета» такія:

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У калеўскім замку Эльсінор афіцэрам некалькі начэй з'яўляецца прывід, падобны на нядаўна памерлага караля. Яны расказваюць пра гэта Гарацыа, той выходзіць з імі на варту і спрабуе загаварыць з прывідам, але той не адказвае. Гарацыа і афіцэры вырашаюць на наступную ноч паклікаць Гамлета.

Гамлет падаўлены смерцю бацькі, а таксама тым, што меней чым праз два месяцы пасля яго смерці новы кароль, брат памерлага, абвяшчае пра намер ажаніцца з яго ўдавой, маці прынца.

Лаэрт збіраецца ў Францыю, а перад ад'ездам навучае сваю сястру Афелію асцярожна ставіцца да залётаў Гамлета, бо не ўпэўнены ў яго намерах.

На наступную ноч Гамлет выходзіць на варту і бачыць прывіда, які кліча яго за сабою. Сябры спрабуюць спыніць Гамлета, але той усё ж ідзе. Застаўшыся з ім сам-насам, прывід яго бацькі распавядае, што ён не памер ад укуса змяі, як усе лічаць, а быў атручаны братам, і заклікае сына да помсты. Гамлет не ўпэўнены, што гэта сапраўды дух яго бацькі, а не пякельная здань, і хоча высветліць, ці праўду ён сказаў. Для гэтага ён прыкідваецца вар'ятам. Палоній вырашае, што прынц звар'яцеў ад кахання да яго дачкі, і расказвае пра гэта каралю і каралеве.

У Эльсінор прыбываюць Разенкрац і Гільдэнстэрн, даўнія прыяцелі Гамлета. Кароль і каралева падвучваюць іх прыглядаць за прынцам, але той хутка разумее гэта. Тымчасам у замак прыбываюць акцёры, і Гамлет вырашае выкарыстаць іх, каб выпрабаваць караля. Кароль і Палоній падслухваюць размову Гамлета з Афеліяй. Насуперак іх чаканням, Гамлет адвяргае Афелію ды кажа ёй ісці ў манашкі. Клаўдзій вырашае паслаць Гамлета ў Англію.

Гамлет навучае акцёраў паставіць п'есу, якая павінная напомніць Клаўдзію пра яго ўчынак, калі ён сапраўды вінаваты. Клаўдзій выходзіць на сярэдзіне п'есы, і яго пляменнік ўпэўніваецца, што прывід сказаў праўду. Гамлет ідзе да маці і рэзка з ёю размаўляе. Напужаная, яна кліча на дапамогу, і яе крык падтрымлівае Палоній, які хаваецца за шпалерай ў пакоі. Прыняўшы Палонія за караля, Гамлет забівае яго. Пасля гэтага Клаўдзій вырашае, што Гамлет павінны ехаць у Англію адразу ж, і пасылае разам з ім Разенкранца і Гільдэнстэрна, якія вязуць тайны загад Клаўдзія забіць Гамлета.

Афелія вар'яцее, верагодна з-за смерці бацькі. З Францыі вяртаецца Лаэрт, і патрабуе ў Клаўдзія адказу за смерць Палонія. Клаўдзій запэўнівае Лаэрта, што сам ён не вінаваты. Піраты прыносяць Гарацыа ліст ад Гамлета, згодна якому карабель, на якім плыў прынц, быў захоплены, а сам ён трапіў у палон і вяртаецца ў Данію. Гарацыа выходзіць яму насустрач. Клаўдзій расказвае Лаэрту, што Палонія забіў Гамлет. Атрымаўшы навіну, што Гамлет вяртаецца, кароль і Лаэрт дамаўляюцца зладзіць фехтавальнае спаборніцтва, на якім Лаэрт зможа забіць Гамлета. Прыходзіць вестка, што Афелія патанула, упаўшы ў раку.

Вяртаючыся, Гамлет і Гарацыа бачаць пахаванне Афеліі. Лаэрт, які прысутнічае там, накідваецца на Гамлета, але кароль супакойвае юнака, нагадаўшы пра іхнюю дамову. Гамлет расказвае Гарацыа, што, западозрыўшы няладнае, прачытаў каралеўскае пісьмо пакуль Разенкранц і Гільдэнстэрн спалі, і падмяніў яго новым, у якім гаварылася, што забіць трэба саміх пасланцаў.

Калі Гамлет згаджаецца ўдзельнічаць у фехтавальным спаборніцтве, кароль і Лаэрт намазваюць атрутай рапіру апошняга, а кароль у дадатак атручвае віно ў келіху, з якога мусіць піць Гамлет. Гамлет першы раз раніць Лаэрта, і каралева п'е за здароўе сына з яго келіху. Лаэрт раніць Гамлета атручанай рапірай, затым у ходзе бою яны абменьваюцца зброяй і рану атручанай рапіраю атрымоўвае таксама Лаэрт. Гертруда кажа, што віно атручана, і памірае. Лаэрт расказвае, як кароль падвучыў яго атруціць рапіру, прабачае Гамлету забойства бацькі і просіць прабачыць яго. Гамлет дае яму прабачэнне, і Лаэрт памірае таксама. Гамлет забівае караля атручанай рапірай, і сам памірае ад раны. Уваходзяць паслы з Англіі, абвяшчаючы, што Разенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя. Салют у гонар памерлага прынца завяршае п'есу.

У сусветнай культуры[правіць | правіць зыходнік]

Мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Фразэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Шматлікія цытаты з «Гамлета» сталі фразэалагізмамі ў многіх мовах свету. Самая вядомая сярод іх — Быць альбо не быць?

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Як класічны твор сусветнага ўзроўню, «Гамлет» быў перакладзены на больш як пяцьдзясят моў.[4] Поўны пераклад на беларускую мову выканаў Юрка Гаўрук (1935, 1964).

Зноскі

  1. Гамлет // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  2. Берков В. П., Бёдварссон А. Исландско-русский словарь. — М., 1962.
  3. Тэатральная энцыклапедыя
  4. http://www.spellboundblog.com/2007/02/27/worldcat-identities-visualizing-library-catalog-data/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гамлет