Гамільтан Сміт
| Гамільтан Сміт | |
| англ.: Hamilton Othanel Smith | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Альма-матэр: | |
| Вядомы як: |
адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў |
| Узнагароды і прэміі | |
Гамільтан Отанел Сміт (англ.: Hamilton Othanel Smith; нар. 23 жніўня 1931, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з В.Арберам і Д.Натансам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[1][2].
Змест |
Біяграфія [правіць]
Гамільтан Сміт нарадзіўся 23 жніўня 1931 года ў Нью-Ёрку, дзе ў той час яго бацька быў аспірантам ў Калумбійскім універсітэце. Скончыў школу ў горадзе Урбана (Ілінойс) і пачаў вучыцца ў Ілінойскім універсітэце ва Урбана-Шампэйн, але ў 1950 годзе перавёўся ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Берклі, які і скончыў у 1952 годзе па спецыяльнасці матэматыка.
Скончыў медыцынскі каледж універсітэта Дж.Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967 года (прафесар мікрабіялогіі з 1973 года, прафесар малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981 года).
Гамільтан Сміт кіраваў групай у Інстытуце Крэйга Вэнтэра, якая працавала над стварэннем сінтэтычнай бактэрыі Mycoplasma laboratorium. У 2003 годзе гэта група сінтэзавала геном бактэрыяфага Phi X174.
На данны момант Гамільтан Сміт з'яўляецца навуковым кіраўніком прыватнай кампаніі Synthetic Genomics, заснаванай Крэйгам Вэнтэрам у 2005 годзе для працягу гэтых работ. Зараз Synthetic Genomics працуе над праблемай вытворчасцю біяпаліва ў прамысловых маштабах, выкарыстоўваючы рэкамбінантныя водарасці і іншыя арганізмы[3].
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генетычных рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генетычнай рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў.
Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты.
Член Нацыянальнай АН ЗША. Член-карэспандэнт Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Зноскі
- ↑ Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1995). "Hamilton Smith--Nobel Prize winner in medicine or physiology".
- ↑ Berg, K. (1978). "The Nobel prize in physiology and medicine 1978. Nobel prize to a controversial research field".
- ↑ Tikka, Juha-Pekka. Craig Venter Has Algae Biofuel in Synthetic Genomics’ Pipeline. Xconomy San Diego. 6/4/09.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
- Аўтабіяграфія Гамільтана Сміта на сайце Нобелеўскага камітэту (англ.)
- Гамільтан Сміт. Біяграфія на сайце n-t.ru (руск.)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Бламберг / Гайдузек(1976) • Гіймэн / Шалі / Ялаў (1977) • Арбер / Натанс / Сміт (1978) • Кормак / Хаўнсфілд (1979) • Бенасераф / Дасэ / Снел (1980) • Сперы / Х'юбел / Візел (1981) • Бергстрэм / Самуэльсан / Вейн (1982) • Мак-Клінтак (1983) • Ернэ / Кёлер / Мільштэйн (1984) • Браўн / Голдстайн (1985) • Коэн / Леві-Мантальчыні (1986) • Танегава (1987) • Блэк / Элаян / Хітчынгс (1988) • Бішап / Вармус (1989) • Мары / Томас (1990) • Неер / Закман (1991) • Фішэр / Крэбс (1992) • Робертс / Шарп (1993) • Гілман / Родбел (1994) • Льюіс / Нюслайн-Фольхард / Вішаўс (1995) • Догерці / Цынкернагель (1996) • Прузінер (1997) • Ферчгат / Ігнара / Мурад (1998) • Блобель (1999) • Карлсан / Грынгард / Кэндэл (2000) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Постаці амерыканскай мікрабіялогіі
- Постаці малекулярнай біялогіі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША